Вопросы конференции
Гэта ўнікальны і вельмі знакавы праект. Ён рыхтаваўся некалькі гадоў. Дзякуючы дапамозе дыпламатаў, а таксама супрацоўнікаў Мінкультуры, Міністэрства замежных спраў мы змаглі літаральна ўчора падпісаць дамову з дырэктарам музея Ватыкана. Выстаўка працягнецца з 18 мая па 25 ліпеня. Яна называецца "Іканапіс Беларусі 17-21 стагоддзяў" і ўключае 33 іконы - праваслаўныя і каталіцкія з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея і 3 - з Дома міласэрнасці, якія напісалі сучасныя іканапісцы. Для нас будзе вельмі прыемна паказаць тыя ўнікальныя работы, якія, на наш погляд, цікавыя не толькі турыстам, гледачам, але і спецыялістам. Мы падрыхтавалі адпаведныя інфармацыйныя бюлетэні на чатырох мовах - беларускай, рускай, італьянскай, англійскай. Будзем іх раздаваць бясплатна наведвальнікам нашых выставак.
Там, у музеі Ватыкана умовы крыху абмежаваныя: шкляныя вітрыны, у якіх будуць размяшчацца нашы іконы. Мы ж спадзяваліся, што будуць сцены, на якіх будуць мацавацца нашы іконы. Мы два разы перафармаціравалі экспазіцыю пасля таго, як даведаліся пра адпаведныя ўмовы. Змянілі некаторыя іконы таму, што з-за памераў яны не могуць увайсці ў вітрыны. Дарэчы, у інтэр’еры музея рымска-грэчаскі іканастас. Таму нашы іконы вельмі арганічна будуць упісвацца ў агульную канцэпцыю выставачнай залы. Мы думаем, што пасля выстаўкі ў Ватыкане ў верасні-кастрычніку зробім вялікую справаздачу ў Нацыянальным мастацкім музеі, пакажам нават тыя іконы, якія не ўвайшлі ў экспазіцыю.
На адкрыццё мы плануем удзел праваслаўнага хору. Плануецца выезд і мітрапаліта Кандрусевіча.
Хацеў бы падзякаваць рэстаўратарам, супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея, якія на працягу больш як года рэстаўрыравалі іконы да выстаўкі.
Гэта вельмі важны праект, таму што ён папулярызуе не толькі наш музей, але і краіну ў цэлым. Выставіцца ў музеі Ватыкана не так проста. Гэты праект рыхтаваўся дзевяць гадоў. Увайсці ў такія прэстыжныя залы - гэта гонар увогуле для любой краіны.
18 мая - міжнароднае свята музейнай супольнасці. У Нацыянальным мастацкім музеі Ноч музеяў пройдзе 21 мая. Наш дэвіз у гэтым годзе: "Музей учора плюс заўтра". Асноўны сэнс акцыі ў тым, якім мы бачым музей у будучым. Вы ведаеце, што дзякуючы кіраўніцтву краіны пад патранатам Прэзідэнта вельмі актыўна вядзецца рэканструкцыя нашага музейнага комплексу. Сродкі выдзяляюцца са спецыяльнага інвестыцыйнага фонду.
Мы, вядома, хацелі б жыць не толькі сённяшнім днём, але хаця б на крок зазірнуць у дзень заўтрашні. Гэта зусім новыя, іншыя формы работы музея. У нас падрыхтаваны шэраг такіх акцый. Шкада, што пакуль нашы магчымасці абмяжоўваюць плошчы. На жаль, мы не змаглі ўсю праграму, якую падрыхтавалі супрацоўнікі музея, рэалізаваць, таму што проста людзям будзе не хапаць месца. Мы абмежавалі некаторыя мерапрыемствы ў музеі, каб людзі маглі прыйсці і спакойна паглядзець. Зразумела, мы будзем імкнуцца задаволіць патрэбнасці наведвальнікаў і паказаць нашу работу менавіта 21 мая. На гэту дату прадаюцца ўжо ўваходныя квіткі. Адзначу, што спецыяльна не збіраемся ствараць нешта вялікае, каб не было ажыятажу.
Праз чатыры гады завершыцца рэканструкцыя музейнага комплексу, у нас будзе і ўнутраны дворык, і магчымасць размеркаваць патокі наведвальнікаў як у будынку, так і па-за ім. Зараз жа мы пастараемся арганізаваць усё на высокім прафесійным узроўні, каб людзям было камфортна.
Бясплатным наведванне Нацыянальнага мастацкага музея будзе 18 мая ў Міжнародны дзень музеяў. 21 мая наведванне не будзе бясплатным па той прычыне, што мы нясём шмат арганізацыйных выдаткаў, частку якіх хацелася б кампенсаваць. Магчыма, у будучым мы прыйдзем да іншага, калі будуць дадатковыя плошчы. Нягледзячы на тое, што ўваход будзе платным, мы чакаем шмат наведвальнікаў.
Што датычыцца акцый, то наведванне музея ў кожную апошнюю сераду месяца з'яўляецца бясплатным. Шэраг наведвальнікаў карыстаюцца льготамі, але проста, каб наогул было бясплатнае наведванне - гэта не зусім правільна. Нейкая сімвалічная плата павінна быць. Мы робім камерцыйныя выставы, напрыклад, нядаўняя выстава работ Гоя і Пікаса. Выставы з пастаянных экспазіцый нашага музея, яны, безумоўна, бясплатныя. Калі мы прывозім творы ў Траццякоўскую галерэю, у што ўкладваем спонсарскія грошы, тут іншая сітуацыя. Немагчыма вярнуць усе выдаткі, улічваючы страхоўку, транспарціроўку, выдаткі на камандзіроўкі нашых калег. Імкнёмся вярнуць максімум, але так не заўсёды бывае.
Уваходныя квіткі, напрыклад, у Нацыянальны мастацкі музей не надта дарагія, улічваючы, што ў нас 18 залаў. Што датычыцца камерцыйных выстаў, то мы робім акцыі па іх бясплатным наведванні выхаванцамі дзіцячых дамоў, мастацкіх вучылішч, акадэмій і інш. Таксама робім скідкі. Хацелася б нагадаць, што музеям, іншым установам культуры ніхто не адмяняе план платных паслуг. Планы пастаянна павялічваюцца. Тое, што зарабляем на камерцыйных выставах, - гэта дадатковая плата да заработнай платы нашым супрацоўнікам.
Я ўжо казаў, што дзевяць гадоў рыхтавалі выставу ў Ватыкане. Толькі ў гэтым годзе асабіста мне давялося тройчы ездзіць туды на перагаворы. У гэтым годзе рыхтуецца праект з Эрмітажам, таксама выстава з фондаў Траццякоўскай галерэі. Гэта ўсё пошук грошай. Лічу, што з малых гадоў у дзяцей трэба выхоўваць разуменне, што ўсё павінна быць за плату. Калі школьнік возьме грошы на наведванне музея ў бацькоў, то яму будзе прасцей зразумець, што грошы гэтыя не проста дасталіся, а музей патраціць іх на захаванне твораў мастацтва.
Музей па чацвяргах працуе да 21.00. Калі ласка, давайце прывучымся хадзіць у музей па вечарах. Калі мы ўбачым, што людзі ўжо не змяшчаюцца ў залах, мы працягнем рэжым работы, дапусцім, па пятніцах. Давайце прывучаць нашых людзей хадзіць у музеі. Вялікая раскоша трымаць 18 залаў пустымі, калі наведвальнікаў няма.
Давайце будзем выхоўваць адзін аднаго ў гэтым плане. Мы зрабілі першы крок наперад.
Музею патрэбна шмат розных карцін, але не толькі карцін. Напрыклад, мы жадаем мець і слуцкія паясы. І гатовы былі б купіць, калі б знайшлі спонсараў. Раней ужо была размова пра абмен якіх-небудзь карцін на слуцкія паясы з Расіяй. Адной з прапаноў быў абмен карцін Івана Шышкіна на слуцкія паясы. Адна работа Шышкіна каштуе каля $1 млн, слуцкі пояс - $80-100 тыс. Мне падаецца, можна было б зрабіць такі абмен: работу Шышкіна на 10 слуцкіх паясоў у эквіваленце. Але няма такога заканадаўства, каб абменьвацца мастацкімі каштоўнасцямі. Таму пакуль гэта прыгожая мара для нашага музея.
Зараз мы рыхтуемся да 150-годдзя з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца і плануем арганізаваць маштабную выставу. У калекцыі музея ёсць адна работа "Каля касцёла", у карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка тры работы. Зараз мы шукаем спонсараў, каб набыць творы мастака. Работы майстра ёсць у яго родных, напрыклад, у Варшаве жыве ўнук Фердынанда Рушчыца. Выстава прадставіць работы з чатырох краін: Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.
Рыхтуючыся да юбілейнай даты, на працягу чатырох гадоў плануем рэалізаваць некалькі праектаў. Будуць прыведзены ў належны стан фамільныя могілкі ў Багданаве, дзе пахаваны яго бацькі і ён сам, плануем адрадзіць сядзібу, якая згарэла падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе у Багданаве. У далейшым гэта стане адукацыйным цэнтрам, дзе будуць праходзіць пленэры, музычныя мерапрыемствы для рознай аўдыторыі. У Багданаве праходзіў ужо дзіцячы пленэр і пленэр для сталых мастакоў, а з 11 мая ў Багданаве пройдзе яшчэ адзін пленэр. У серыі "Знакамітыя мастакі Беларусі", якая выдаецца па ініцыятыве музея, выйшла кніга пра Фердынанда Рушчыца.
Рабіць мы будзем гэта з дапамогай Літвы і Польшчы. Плануецца сумеснае выданне вялікага альбома работ Фердынанда Рушчыца, выданне сярэбранай манеты. Мы будзем прапаноўваць унесці гэты юбілей у спіс знамянальных дат ЮНЕСКА і прысвяціць 2020 год Фердынанду Рушчыцу.
У хуткім часе я планую сустрэцца з унукам мастака. Ёсць ідэя стварыць фонд Фердынанда Рушчыца і зарэгістраваць на яго радзіме.
У Магілёве 30 верасня адбудзецца III Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". У яго рамках плануецца адкрыццё пасля рамонту музея Бялыніцкага-Бірулі і выставы Траццякоўскай галерэі. Тут мяркуецца прадставіць 15-17 твораў, самай знакавай сярод якіх з'яўляецца карціна Ісака Левітана "Над вечным спакоем". Дарэчы, гэты твор мастак пісаў на дачы Бялыніцкага-Бірулі, што ў Цвярской вобласці. Я лічу, што гэта будзе самая знакавая падзея форуму, у якім прымуць удзел дырэктары музеяў суседніх краін, Кітая. Дырэктар Траццякоўскай галерэі запрошана ганаровым старшынёй аргкамітэта. Потым гэта выстава пераедзе ў Нацыянальны мастацкі музей, дзе будзе дапоўнена творамі рускіх мастакоў з нашай калекцыі.
Таксама мы на працягу двух гадоў вядзём перагаворы з генеральным дырэктарам Дзяржаўнага Эрмітажа наконт выставы "Будыйскае мастацтва". Яе частку плануецца выставіць у верасні ў Нацыянальным мастацкім музеі, потым - у палацы Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі.
Я стаўлюся да гэтага дваяка. Зразумела, роспіс, напрыклад, Мікеланджэла, цяжка разгледзець на вышыні 5-6 метраў дэталі. Але каб такая тэндэнцыя не адвадзіла людзей ад музеяў. На экране камп'ютараў сёння можна ўбачыць усё: і Траццякоўку наведаць, і Рускі музей. Але, на мой погляд, арыгінал дае больш магчымасцей для наведвальнікаў, хоць тэхнічныя сродкі карысныя, і імі трэба карыстацца. Гэта чыстая камерцыя, у нейкай ступені дапамога. Хацелася б, каб людзі глядзелі арыгіналы. Таму што арыгінал выяўляе энергетыку мастака, і гэта ўспрымаецца зусім па-іншаму.
Каля паўгода таму мы зрабілі аўдыягід на кітайскай мове. Вы можаце дзівіцца, чаму на кітайскай мове? Адказ тут просты: у нас шмат кітайскіх студэнтаў, большасць з іх не ведаюць рускай мовы, некаторыя нават і англійскай мовы не ведаюць. Таму мы вырашылі пашырыць моўны арэал нашага музея. Гэта вельмі няпростая задача: трэба агучыць на кітайскай мове, зрабіць аўдыягіды. Таму мы паступова гэта робім, пакуль гэта некалькі залаў. Стараемся, дарэчы, і на камерцыйныя выстаўкі гэту практыку распаўсюджваць: на выстаўцы "Час і творчасць Бакста" ў нас былі аўдыягіды, на выстаўцы "Гоя, Пікаса...", на экспазіцыі Траццякоўскай галерэі.
У планах - нямецкая, іспанская, французская мовы. Але мы робім акцэнт на англійскай мове, таму што ўсе турысты ў асноўным яе ведаюць. Таму ў нас і этыкеткі пад творамі на трох мовах: рускай, англійскай і беларускай. У многіх музеях за мяжой толькі на адной - мове краіны, што крыху замінае. Мы робім заўсёды этыкеткі на трох мовах, каб турыстам было камфортна.
Збіраемся пашыраць моўны арэал паступова, хаця, мабыць, праз пэўны час аўдыягіды будуць іншыя, а мы павінны быць гатовы да ўсіх тэхнічных адкрыццяў.
Гэта наш філіял, яму ўжо больш 30 гадоў, знаходзіцца ў шыкоўным месцы - беларускіх Альпах, я лічу. Там зроблена цудоўная экспазіцыя. На жаль, няма адпаведнай лагістыкі, шкада, што туды немагчыма даехаць на грамадскім транспарце, толькі на асабістым аўтамабілі. Я звяртаўся да Міністэрства спорту і турызму, да прадстаўнікоў турыстычных фірм, каб музей у Раўбічах уключылі ў пералік тых аб’ектаў, на якія прывозяць замежных турыстаў. Вядома, хацелася б, каб наш філіял быў задзейнічаны па поўнай. Больш таго, у Раўбічах не толькі адзін наш музей, там адпаведная спартыўная інфраструктура, і рэстараны, і гасцініцы.
На жаль, у Раўбічах мы выкарыстоўваем праграмы толькі для школьнікаў, робім майстар-класы. Да чэмпіянату свету па біятлоне сярод юніёнаў у мінулым годзе зроблены рамонт, там вельмі прыгожыя інтэр’еры, унікальныя экспанаты. Рэсурсы дазваляюць там яшчэ вельмі шмат працаваць, сумесна з Міністэрствам спорту і турызму ладзіць мерапрыемствы, задзейнічаць яго падчас спартыўных мерапрыемстваў.
Так, такія работы ёсць. Яны буйнафарматныя, накручаныя на валы. Іх памер - па 4-5 м. Скажам, работы таго ж Мая Данцыга. Калі мы рабілі яго выстаўку, работы раскручвалі.
У нас таксама ёсць работы, якія патрабуюць рэстаўрацыі. Дарэчы, у Год культуры мы зробім вельмі прыгожую акцыю і пакажам работу нашых рэстаўратараў.
Што датычыцца экспанавання, у любым музеі, акрамя, можа, нейкага краязнаўчага, раённага, выстаўляецца не ўсё. У тым жа Эрмітажы выстаўлена, можа, нават і менш, чым у нас. Усё не можа быць выстаўлена апрыёры. Таму што гэта будзе ўжо не музей, а галерэя. Работы павінны вісець на выстаўках часова - год, два, тры, а потым яны, як чалавек да ўрача, адпраўляюцца да рэстаўратара.
Зараз у нас выстаўка рускага мастацтва - выставілі тое, што не ўмясцілася ў нашу пастаянную калекцыю. Каго там толькі няма! Каля 70 работ вядомых расійскіх мастакоў.
Некаторыя работы мы даём на часовае карыстанне іншым музеям: Рускаму музею (Санкт-Пецярбург), Траццякоўскай галерэі.
- Так, будзе, гэта ўжо традыцыя. Я лічу, што, як тэатр пачынаецца з вешалкі, так і мастацкі музей пачынаецца з білета. А яшчэ дакладней - з увахода ў музей. Вельмі важна, якую рэкламу мы даём на падыходзе да музея. Я сам курырую гэты працэс і стараюся, каб наша рэклама адпавядала ўзроўню. Напрыклад, у метро на станцыі "Няміга" зараз размешчаны рэкламныя плакаты розных музеяў, гэта зрабілі сваімі сіламі дырэктары музеяў. Трэба як мага больш рэкламаваць нашы музейныя ўстановы. Цяпер жа, галоўным чынам, у сталіцы мы бачым рэкламу Нясвіжскага замка. Мы прапануем размяшчаць бігборды з выявамі выбітных мастакоў, сярод якіх Хруцкі, Бялыніцкі, Жукоўскі. Ёсць шмат цікавых постацей у Беларусі і ў Год культуры было б лагічна як мага больш іх паказаць, размясціўшы рэкламныя лісты.
- Бухгалтарскаму ўліку гэты працэс не падлягае. Некаторыя рэстаўрыруюцца хутка, некаторыя доўгі час. У сярэднім каля месяца. У музейным комплексе мы плануем стварыць Нацыянальны рэстаўрацыйны цэнтр. На калегіі Міністэрства культуры ў канцы мая плануецца разгляд пытання па падрыхтоўцы рэстаўратараў. Зараз ідзе аналіз, колькі рэстаўратараў, з якой адукацыяй працуюць у музеях краіны. Я лічу, што ў кожным музеі павінны працаваць прафесійныя рэстаўратары, выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якія праз пяць гадоў павінны праходзіць атэстацыю. Адпаведная камісія павінна прысвойваць ім катэгорыю: вышэйшую, першую, другую, трэцюю.
Акрамя таго, цэнтр рэстаўрацыі трэба абсталяваць адпаведна, что плануецца зрабіць. Зараз рэстаўратары ў нас працуюць на прымітыўным узроўні, а калі будзе добра абсталяваны цэнтр, тут можна будзе праводзіць рэстаўрацыю твораў з розных музеяў краіны па іх заказе. Такім чынам мы зможам аказваць прафесійную дапамогу. Сюды ж змогуць звяртацца і прыватныя ўласнікі ікон альбо карцін і за пэўны кошт атрымаць прафесійную работу.
Я хацеў бы, каб і ў храмах працавалі прафесіяналы-рэстаўратары, таму што ўнікальныя іконы сёння належаць не толькі храму, прыходу. Яны ўвогуле належаць культуры Беларусі.
Адкрыцці бываюць. Сем гадоў таму рэстаўратары працавалі над іконамі з Жыровіцкага манастыра. Калі майстры адкрылі, там аказаліся іншыя слаі. Праца рэстаўратара вельмі карпатлівая і складаная. Далёка не усе, хто атрымаў адукацыю, ідуць працаваць па спецыяльнасці. Таму неабходна падтрымаць беларускую школу рэстаўрацыі.