ГОСОРГАНЫГОСОРГАНЫ
Флаг Понедельник, 23 декабря 2024
Минск-Уручье Сплошная облачность -1°C
Все новости
Все новости

Вопросы конференции

Анатолий, Молодечно
Сейчас очень модно делать ремейки фильмов и театральных постановок. На ваш взгляд, уместно ли это? Ведь зачастую новые версии хуже предыдущих, и зрителю хочется посмотреть пьесу или фильм в первоначальном варианте. В этой связи как вы лично оцениваете обновленную "Павлинку", премьера которой состоялась весной в стенах открытого после реконструкции театра? Оправдано ли было решение заменить практически всех актеров? Как реагирует публика на постановку?
Адноўленая “Паўлінка”... Я сам рабіў гэта аднаўленне, і яно заключаецца ў тым, што былі новыя касцюмы пашыты, адноўлены дэкарацыі, заменены склад артыстаў амаль што цалкам. Разумееце, людзям уласціва не маладзець. Калі маці Паўлінкі іграе актрыса, якой за 70 гадоў, напрыклад, а Паўлінцы пад 40 прыблізна - гэта не зусім правільна. Канешне, замянілі Паўлінку. Гэта натуральная з’ява. Я не ўмешваўся ў рэжысуру Льва Ліцвінава, я не лічу гэта магчымым, таму што гэта спектакль-музей. Уся яго прыгажосць у тым, что гэта спектакль свайго часу - у такіх дэкарацыях і касцюмах, прыбліжаных да беларускага быту пачатку 20 стагоддзя. Таму тое, што з’явілася - не новая версія “Паўлінкі”, а проста аднаўленне дэкарацый і акцёрскага складу. Спектакль ідзе з 44-га года. Я думаю, мы амаль адзіны тэатр, які трымае так доўга адзін і той жа спектакль.

Наконт рымейкаў… Я ніколі такога не рабіў. У 50-я гады была цудоўная румынская п’еса “Безымянная зорка”, паводле якой з’явіўся фільм з Вярцінскай і Касталеўскім. Але спачатку была п’еса. У свой час я ставіў гэту п’есу са студэнтамі ў Тэатральнай акадэміі. Ці лічыць гэта рымейкам у адносінах да фільма, ці гэта ўсё ж такі аўтэнтычная п’еса, якую ніхто не забараняе іграць? Я рымейкаў не раблю, тым больш па знакамітых фільмах.
Андрэй, Мінск
Ці ўдаецца тэатру прыцягваць прыватныя інвестыцыі? Ці ёсць у Беларусі мецэнаты, гатовыя ўкладаць грошы ў мастацтва?
Мецэнат, які захоча ўкладаць грошы ў мастацтва, павінен ведаць, па-першае, што ніхто не будзе перашкаджаць гэта рабіць. Па-другое, павінны пэўныя законы існаваць. Людзі павінны быць упэўнены, што дзяржава зацікаўлена ў гэтай падтрымцы. Сігнал павінен быць вельмі сур’ёзны. Мы спрабуем зараз стварыць апякунскую раду ў тэатры. Гэта першы крок, але ў нас пакуль што няма фундаменту ў заканадаўчай сферы, каб гэтым займацца.
Артур Добрушаў
Мікалай Мікалаевіч, ці згодны вы з меркаваннем многіх вашых калег аб тым, што ў Беларусі адбываецца дэградацыя акцёрскай школы, што выпускнікі нашай акадэміі мастацтваў неканкурэнтаздольныя? Як вы асабіста падбіраеце акцёраў? Дзякуй.
Я сам выкладаю вось ужо трэці год, у мяне рэжысёрскі курс. З усімі дыпломнымі курсамі я знаёмлюся падчас вучобы, і мы імкнёмся браць да сябе лепшых артыстаў, наколькі гэта магчыма. Наконт дэградацыі - разумееце, справа ў тым, што ёсць таленавітыя людзі, на якіх не ўплывае ні час, ні сітуацыя, ні маленькія заробкі, таму яны заўсёды будуць таленавітыя. У такога чалавека так працуе мозг, што ён не можа быць, напрыклад, матэматыкам, фізікам ці вайскоўцам, ён будзе артыстам ці рэжысёрам. Але справа ў тым, што спачатку ідзе эканоміка, а потым мастацтва, спачатку фундамент, а потым усё іншае. Малады чалавек павінен зразумець, якая ў яго ёсць перспектыва. Зараз няма набору сур'ёзнага ні на акцёрскі, ні на рэжысёрскі факультэты, ніхто не хоча туды ісці. Вось у чым я бачу сур'езную праблему. Калі вы разумееце, што зробіце кар'еру і будзеце нармальна жыць, гэта можа стаць прафесіяй. Зараз гэта прафесіяй не з'яўляецца, хутчэй за ўсё гэта выключэнне. А таленавітыя людзі, безумоўна, ёсць.
Дзядзюля Ірына
28 верасня пачынаецца форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ", у эксперыментальнай праграме якога заяўлены беларуска-расійскі спектакль "Ціхі шоргат адыходзячых крокаў" паводле п'есы беларускага драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага ў пастаноўцы рэжысёра з Кыргызстана. Гэту ж п'есу ставіце на сваёй сцэне і вы. Ці збіраецца Купалаўскі тэатр ў будучым удзельнічаць у гэтым форуме?
Не ведаю. Па-першае, каб удзельнічаць у чым-небудзь, спачатку трэба нас запрасіць. Па-другое, я бачыў гэты спектакль. Артысты цудоўна працуюць. Разумееце, канкурэнтаў у тэатры не бывае. У тым сэнсе, што кожны рэжысёр і артыст па-свойму чытаюць тую ці іншую п'есу. Тое, што два тэатры ўзялі п'есу, сведчыць пра яе цудоўнасць.
Сцяпан Разумоўскі
Паважаны Мікалай Мікалаевіч! З’яўляюся вашым паклоннікам і бясконца паважаю вас. На жаль, асабістае жыцццё куміраў, як правіла, застаецца за кадрам. Раскажыце, калі ласка, пра сваю сям’ю.
Я не эстрадная зорка, каб расказваць пра сваю сям'ю. Жанаты, у мяне цудоўная жонка, мой сябр. Адна мая дачка - мастак па касцюмах у Маскве, скончыла Усерасійскі дзяржаўны ўніверсітэт кінематаграфіі. Зараз я ўжо дзядуля, у Маскве ў мяне ёсць ужо ўнук. Малодшая дачка вучыцца на першым курсе былога палітэха. Сын працуе аператарам у розных тэлевізійных кампаніях.
Ирина Александровна, поклонница
Здравствуйте, Николай Николаевич! Вы поставили более полусотни спектаклей. Какие из них самые любимые, ценные для вас лично? У каждого режиссера есть своя заветная мечта. Вы свою уже осуществили?
Лепшы спектакль той, што наперадзе. Спектакль супадае з тым часам, у якім ты жывеш. Іншым разам ты глядзіш на свае мінулыя працы і думаеш, што зараз бы такое ніколі не паставіў. Што датычыцца самых любімых - былі больш удалыя, былі менш удалыя. Гэта не мае для мяне асаблівага значэння.
Іна Мікалаеўна, Мінск
Зусім нядаўна, летам, на беларускім тэлебачанні адбылася прэм’ера дакументальнага фільма "Мікалай Пінігін. Мяне няма". Раскажыце, калі ласка, што для вас значыць гэта работа. І яшчэ адно пытанне. Чаму, на ваш погляд, у Беларусі вельмі мала ствараюць праграм, фільмаў пра нашых выдатных сучаснікаў? У адрозненне ад Расіі, дзе практычна кожны дзень як мінімум на адным з тэлеканалаў або дакументальны фільм, або ток-шоу, або перадача прысвечаны таму ці іншаму таленавітаму чалавеку. І яны выклікаюць вялікую цікавасць у гледачоў. Беларускаму гледачу, упэўнена, было б вельмі цікава больш даведацца пра нашых, беларускіх талентаў.
Зараз пачаў працаваць канал "Беларусь 3". Дзякуй богу, што гэта ўвогуле адбылося, і дзякуй усім тым, хто да гэтага меў дачыненне. Асабліва трэба адзначыць Генадзя Давыдзьку - нашага былога дырэктара. На гэтым канале шмат матэрыялаў па культуры, шмат фільмаў, таксама там дэманстравалі і нашы спектаклі. Але каналу патрэбна фінансаванне, пакуль з гэтым ёсць праблемы. Што датычыцца фільма, гэта, на маю думку, дзіўнаватае кіно. Калі ж весці гаворку пра беларускія таленты, у нас, канечне, ёсць шмат цікавых людзей у кожнай галіне мастацтва, шмат людзей, якімі можна ганарыцца. Але сёння, я думаю, мы больш ведаем замежных артыстаў, чым сваіх. А сваіх талентаў трэба ведаць, трэба ганарыцца людзьмі, якія ствараюць нацыянальную культуру, навуку і іншае. Калі нацыя ўшаноўвае сваіх творцаў, гэта становіцца паступовымі крокамі стварэння нацыянальнай дзяржавы.
Анжаліка, Брэст
Як Вы лічыце, у чым галоўная задача нацыянальнага тэатра? Дзякуй.
Задача нацыянальнага тэатра для мяне гучыць так. Беларусь у тым варыянце, як зараз існуе дзяржава, - вельмі маладая краіна. Вельмі важная задача тэатра ў тым, каб займацца свядомасцю беларусаў, каб нацыя стала нацыяй. А для гэтага патрэбна ведаць сваю гісторыю, нацыянальных геніяў, ставіць якасную літаратуру ў тэатры. Людзі будуць хадзіць не толькі выключна на "Паўлінку", таму што гэта ў школе праходзяць, а яшчэ і на іншыя нашы спектаклі і разумець, што ў гэтым тэатры будзе весціся сур'ёзная размова пра нашу гісторыю, менталітэт, пра тое, хто мы, адкуль мы і куды мы крочым. Вось гэта вельмі важна. Калі людзі будуць адчуваць неабходнасць у такой размове, думаю, што наша задача будзе выканана.

Трэба ведаць, што калісьці была шляхта, сеймы. Дзяржаўныя канструкцыі могуць мяняцца. Аўстра-Венгрыі і Рымскай імперыі няма, але этнасы існуюць на гэтых землях, яны засвойваюць у сябе ўсё, што адбывалася да гэтага. Ствараецца такі дзіўны мікст пад назвай дзяржава. Гэта цудоўна, што мы будзем ведаць і польскую, і рускую, і беларускую мову, гэта толькі ўзбагачае этнас, культуру, народ.

Трэба не адштурхоўвацца, а браць лепшае, што было, і не паўтараць памылак. На нацыянальны тэатр ускладаецца сур'ёзная місія. Не ведаю, ці адпавядаем мы ёй. Калі мы трапляем у гэту нішу, я вельмі рады, калі не - шкада.
Пресс-центр

Если вы хотите провести у нас свое мероприятие, пожалуйста, свяжитесь с нами:

тел.: +375 (17) 311-33-70

e-mail: pressuser@belta.by

Адрес: 220030, г. Минск, ул. Энгельса, д. 30, к. 303 (ст.м. "Купаловская", рядом с ТЮЗом).

Контактное лицо: Ермачёнок Инна Эдуардовна

Топ-новости
Свежие новости Беларуси