Дранікі-запарнікі: старадаўні рэцэпт з Гродзеншчыны
01.09.2025 | 12:35
Гродзенская вобласць захоўвае шмат народных рэцэптаў. Некаторыя стравы не сустрэнеш больш нідзе ў Беларусі - прынамсі, менавіта ў такім выглядзе. Вось, напрыклад, дранікі-запарнікі па рэцэпту з Беліцы.
Рэцэпт перадала жыхарка вёскі Беліца Лідскага раёна Яніна Ясюлевіч 1913 г. н. сваёй нявестцы Марыі Ясюлевіч 1942 г. н., а яна, у сваю чаргу, дачцэ Але Малец 1975 г. н.
Пачысціць бульбу і цыбулю. Надзерці на дробнай тарцы бульбу і заліць адной шклянкай гарачай сыроваткі, усыпаць соль на смак. Даць запарыцца бульбе пяць хвілін. Дадаць муку, яйка і надзёртую на дробнай тарцы цыбулю. Смажыць на алеі альбо ў тлушчы.
Смачна есці!
| Ігар ГАНЧАРУК, часопіс "Беларуская думка". Фота з архіва БЕЛТА.
Чытайце таксама:
Такие драники с грибным соусом уважал сам Якуб Колас! Рецепт от шефа
Отказ от молочки и глютена сделает организм более здоровым? Спросили у врача
Эти белорусы делают сыры точно так же, как делали их наши предки! Вот как им это удается