У гады Вялікай Айчыннай вайны здараліся самыя розныя нечаканасці, часам зусім нелагічныя, якія ніяк не ўкладваліся ў звычайную канву падзей. Адзін з такіх эпізодаў адбыўся роўна 75 гадоў таму, і звязаны ён з вызваленнем ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горада Стоўбцы. Як вядома, сучасны адміністрацыйны цэнтр гэтага Наднёманскага рэгіёна знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Мінска. І калі сталіцу Беларусі вызвалілі ад акупантаў 3 ліпеня 1944 года ў выніку імклівага і магутнага ўдару Чырвонай арміі з усходу, дык Стоўбцы, якія, па логіцы, на той час павінны былі знаходзіцца ў тыле ворага, – на дзень раней…
Датэрміновае, калі можна так сказаць, вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Стоўбцаў і некаторых іншых гарадоў і буйных населеных пунктаў паўднёвай і паўднёва-заходняй часткі цяперашняй Мінскай вобласці стала магчымым дзякуючы тактычнаму ходу, распрацаванаму камандуючым 1-м Беларускім фронтам генералам арміі К. Ракасоўскім і падтрыманаму прадстаўніком Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалам Г. Жукавым. Згодна з планам першачарговых баявых дзеянняў у час наступальнай аперацыі "Баграціён", войскам 1-га Беларускага фронту ставілася задача авалодаць гарадамі Жлобін і Бабруйск з далейшым імклівым прасоўваннем з паўднёва-ўсходняга напрамку на Мінск. Адначасова ім неабходна было перакрыць магчымыя шляхі адыходу праціўніка па стратэгічна важных транспартных артэрыях, размешчаных на поўдзень ад беларускай сталіцы.
На першы погляд, гэты план быў адносна нескладаны для загартаваных у баях па вызваленні Гомеля, Рэчыцы, Мазыра, Калінкавічаў, Рагачова і іншых гарадоў Гомельшчыны падраздзяленняў 1-га Беларускага фронту. А вось ажыццявіць удар у тыле ворага, прычым знішчальны для яго, было няпроста. Тым не менш загад ёсць загад, і К. Ракасоўскі прыняў яго да выканання.
У сярэдзіне чэрвеня 1944 года ў распараджэнне 1-га Беларускага фронту паступіла конна-механізаваная група пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Ісы Пліева – унікальнае вайсковае фарміраванне, якое па складзе і колькасці задзейнічаных у ім родаў войскаў перасягала нават армію. У Беларусь, у раён Калінкавічаў, "кубанцы", так негалосна называлі гэтае падраздзяленне на франтах, былі перакінуты па чыгунцы з-пад Адэсы. У вызваленні горада яны асабліва вызначыліся і атрымалі Падзяку Вярхоўнага галоўнакамандуючага І. Сталіна, а іх камандзір – званне Героя Савецкага Саюза.
"Эшелоны один за другим прибывали на белорусскую землю и разгружались, – пісаў пазней І. Пліеў у сваіх мемуарах "Под гвардейским знаменем". – Сразу же началась подготовка к предстоящей операции. В состав конно-механизированной группы, которой мне пришлось командовать, вошли 4-й гвардейский кубанский кавалерийский корпус (9-я, 10-я гвардейские и 30-я Краснознаменная кавалерийские дивизии), 1-й механизированный корпус (9-я, 35-я, 37-я механизированные и 129-я танковая бригады), которым командовал генерал-лейтенант танковых войск С.М. Кривошеин, а также ряд других частей усиления. Такое органическое слияние танковых, моторизованных войск и кавалерии во взаимодействии с авиацией придавало группе войск большую ударную силу, высокую оперативную и тактическую мобильность и универсальность боевых возможностей".
Асноўнай задачай конна-механізаванай групы звычайна было вядзенне баявых дзеянняў на занятай фашыстамі тэрыторыі пасля прарыву асноўнымі сіламі варожай абароны. Праз створаны пралом яе мабільныя падраздзяленні пранікалі ў тыл, дзе нечаканымі і дзёрзкімі ўдарамі знішчалі жывую сілу і тэхніку, грамілі рэзервовыя войскі ворага, ліквідавалі тэлеграфную сувязь і інш. Гэта садзейнічала аслабленню баявых парадкаў немцаў на пярэднім плане і адначасова дапамагала асноўным агульнавайсковым злучэнням Чырвонай арміі больш імкліва рухацца наперад. Менавіта такая тактыка была паспяхова выкарыстана "кубанцамі" пры вызваленні Адэсы, а да гэтага – чыгуначнай станцыі Раздзельная, Таганрога і іншых буйных гарадоў поўдня Савецкага Саюза.
У Беларусі перад конна-механізаванай групай была пастаўлена, у прынцыпе, такая ж задача, але з крыху іншым адценнем. "Пліеўцам" было загадана з раёна пасёлка Азарычы сучаснага Калінкавіцкага раёна зрабіць рэйд у глыбокі на той час тыл ворага з мэтай авалодання стратэгічным чыгуначным вузлом Стоўбцы і не дапусціць поўнага знішчэння чыгуначнага моста цераз раку Нёман ворагам, што адступаў з Мінска. Выканаць такі загад "кубанцам" было пад сілу. Хвалявала толькі тое, што ў паласе маючага адбыцца наступлення – спецыфічная, адрозная ад паўднёва-ўкраінскіх стэпаў мясцовасць з вялікай колькасцю малых рэк, непраходных балот і гушчароў. А гэта магло паўплываць на асноўную перавагу конна-механізаваных войскаў – імклівасць і манеўранасць.
Аднак выбіраць не даводзілася: раніцай 24 чэрвеня войскі 1-га Беларускага фронту перайшлі ў наступленне, а роўна праз суткі ў прарыў на стыку 65-й і 28-й армій уступіла конна-механізаваная група на чале з генерал-лейтэнантам І. Пліевым. "В составе КМГ (конна-механізаванай групы. – С.Ж.) фронта в прорыв вошли: 4-й гвардейский кубанский кавалерийский корпус (9-я гвардейская генерал-майора И.В. Тутаринова, 10-я гвардейская полковника М.С. Поприкайло и 30-я Краснознаменная генерал-майора В.С. Головского кавалерийские дивизии); 1-й механизированный корпус генерал-лейтенанта танковых войск С.М. Кривошеина (9-я, 35-я и 37-я механизированные бригады); 219-я танковая бригада; 73-й, 294-й, 1815-й и 1822-й самоходно-артиллерийские полки; 41-й минометный дивизион; 273-й моторизованный батальон; 152-й гвардейский истребительно-противотанковый артиллерийский полк; 4-й истребительно-противотанковый дивизион; 12-й гвардейский минометный полк; 68-й гвардейский минометный дивизион и 255-й и 1323-й зенитные артиллерийские полки", – прыводзіць у сваіх успамінах І. Пліеў дакладны пералік падраздзяленняў, перад якімі стаяла задача ажыццявіць удар у тыл ворага.
Рэйд конна-механізаванай групы на Стоўбцы па сутнасці выліўся ў вызваленчы паход па поўдні Міншчыны: Старыя Дарогі, Слуцк, Капыль, Цімкавічы, Бабоўня, Нясвіж, Гарадзея, а перад імі – гарадскі пасёлак Глуск Магілёўскай вобласці былі поўнасцю ачышчаны "кубанцамі" ад ворага. Фашысты аказвалі сур'ёзнае супраціўленне, але імклівасць, разваротлівасць, рашучасць і баявая кемлівасць воінаў-вызваліцеляў давалі свой плён.
Як успамінаў І. Пліеў, праціўнік падчас рэйду значна актывізаваўся: "Его авиация все чаще стала появляться над полем боя и наносить по боевым и предбоевым порядкам группы бомбоштурмовые удары. Немецкая воздушная разведка непрерывно и очень внимательно следила за успешным продвижением частей и соединений конно-механизированной группы, дерзко вторгнувшихся в оперативные тылы минской группировки противника. Чтобы не допустить лишних ударов авиации врага по нашим войскам, мы прибегали к различным мерам. Так, останавливаясь перед вечером, якобы на ночной отдых, кавалеристы сразу же разжигали многочисленные костры. А как только наступала темнота (подложив в костры побольше валежника), отдавался приказ сменить места расположения для короткой паузы и приведения частей в порядок, чтобы продолжать дальнейшее наступление до самого рассвета. В такие ночи авиация немцев бомбила наши костры, от которых мы были уже далеко.
В районы, где горели костры, обманутые гитлеровцы направляли удары своей артиллерии и, открывая ожесточенную стрельбу, спешно подтягивали свои части. Это нас немало забавляло. Но не только забавляло, иногда такие части нами окружались и уничтожались... Но были моменты, когда уйти от авиации не удавалось. И тогда все кругом гудело, рвалось, поднимались на дыбы испуганные кони, падали и плотно прижимались к земле. Казаки, никогда не склонявшие головы перед врагом, в таких случаях ловко маневрировали и ускользали от бомбовых ударов. Они рассредоточивались по фронту и в глубину, дабы избежать больших потерь. Только стремительный маневр, быстрое рассредоточение кавалерии и мехчастей исключало тяжелые потери от налета вражеской авиации, особенно, когда нас не прикрывала своя авиация. На тех или иных рубежах и привалах воины сразу же брались за лопаты: нужно было рыть щели для себя и замаскировать лошадей. А эта задача не из легких, и бойцам мало оставалось времени даже для короткого отдыха.
В период рейда мы хорошо подружились с летчиками, которые летали на По-2. Часто они низко кружились над нами, проверяя маскировку, и тут же подсказывали, где мы плохо маскируемся, где скапливаются вражеские силы на пути... А то и покажут наиболее опасного противника, направив в его сторону нити трассирующих пуль..."
У раён Стоўбцаў падраздзяленні КМГ – дывізіі 4-га гвардзейскага кубанскага кавалерыйскага корпуса і асобныя часці 1-га механізаванага корпуса – падышлі на світанні 2 ліпеня. Яны занялі даволі выгадную пазіцыю на дамінуючым над горадам узвышшы побач з вёскай Новы Свержань. Правёўшы скрытую разведку і дачакаўшыся падыходу танкавага палка, а 10-й гадзіне раніцы савецкія войскі перайшлі ў наступленне.
"…Части 30-й Краснознаменной кавдивизии, ведя наступление... внезапно для противника переправились через реку Нёман по захваченному ими мосту и развивали удар на город Столбцы, – апісваў ход гэтага бою І. Пліеў. – Но их опередил 151-й танковый полк, действовавший в составе 9-й кавдивизии. Стремительно развивая наступление, полк на рассвете нанес решительный удар по населенному пункту Мир (гарадскі пасёлак Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, размешчаны за 12 км на захад ад Стоўбцаў. – С.Ж.) и, разгромив вражеский гарнизон, успешно выполнил задачу, поставленную ему командиром дивизии. Но командир на этом не успокоился. Оставив в населенном пункте Мир приданные ему подразделения десанта, он бросил полки на преследование гитлеровцев в направлении города Столбцы, куда в это время подходили части 30-й кавдивизии.
В 10 часов 2 июля 30-я кавдивизия совместно с 151-м танковым полком атаковала город. Танкисты нанесли удар с юго-запада, а кавалеристы – с юго-востока. Гитлеровцы опомнились только тогда, когда танки неслись по улицам. Беспорядочно отстреливаясь, противник отошел на северную окраину, бросив артиллерию и машины..."
Услед за Стоўбцамі "кубанцы" ачысцілі ад ворага і аднайменную чыгуначную станцыю, якая ў той час размяшчалася за 2 км на ўсход ад горада. Такім чынам, загад быў выкананы: адзін з асноўных шляхоў адыходу мінскай групоўкі праціўніка на паўднёвы захад па чыгунцы і шашы Стоўбцы – Баранавічы быў перакрыты. Становішча падраздзяленняў конна-механізаванай групы І. Пліева ў тыле ворага яшчэ больш умацавалася пасля вызвалення імі ў той жа дзень недалёкіх ад Стоўбцаў Нясвіжа і Гарадзеі.
Аб вызваленні Стоўбцаў і ўзяцці пад свой кантроль пераправы цераз раку Нёман генерал-лейтэнант І. Пліеў адразу паведаміў у штаб 1-га Беларускага фронту. "Представитель Ставки Верховного Главнокомандования Маршал Советского Союза Г.К. Жуков внимательно следил за действиями конно-механизированной группы и, получив донесение о выполнении нами сложной и ответственной задачи, направил представителей для проверки. Помню, добраться до нас удалось только одному из них – полковнику Смирнову – на самолете По-2, доклад которого о достоверности нашего донесения о выполнении задач и рассеял сомнения Георгия Константиновича Жукова", – удакладняе аўтар мемуараў "Под гвардейским знаменем".
Пасля атрыманага пацвярджэння аб выкананні задачы на падзею аператыўна адрэагавалі ў Стаўцы. Ужо ўвечары 2 ліпеня быў абнародаваны загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага І. Сталіна, у якім адзначалася, што "юго-западнее Минска войска 1-го Белорусского фронта стремительным ударом конницы, танковых соединений и пехоты овладели городами и важными узлами коммуникаций – Столбцы, Городея, Несвиж, Мир, отрезав тем самым пути сообщения немцев из Минска на Барановичи, Брест и Лунинец. В этом стремительном маневре в тылу и боях... отличились кавалерийские части кубанских казаков генерал-лейтенанта Плиева, генерал-майора Тутаринова, генерал-майора Головского, полковника Поприкайло и других". Усім падраздзяленням, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Стоўбцаў, а таксама Нясвіжа, Гарадзеі і Міра, была аб'яўлена падзяка. У іх гонар у Маскве быў дадзены артылерыйскі салют 20 залпамі з 224 гармат.
Аднак бой 2 ліпеня 1944 года за Стоўбцы не быў апошнім. Назаўтра гітлераўцы паспрабавалі вярнуць свае страчаныя пазіцыі і атакавалі горад. На гэты раз эскадроны 4-га гвардзейскага кавалерыйскага кубанскага корпуса пры падтрымцы баявых падраздзяленняў іншых родаў войскаў выступілі ў ролі абаронцаў стратэгічна важнага чыгуначнага вузла. "В течение 3 июля части 30-й Краснознаменной кавдивизии генерала В.С. Головского, оборонявшие Столбцы, несколько раз были атакованы значительными силами противника, – чытаем далей мемуары І. Пліева. – Особенно настойчиво противник проводил атаки с севера и северо-востока. Гитлеровское командование стремилось во что бы то ни стало освободить железную дорогу для эвакуации своих войск из Минска в общем направлении на Барановичи...
На следующий день с утра гитлеровцы снова пытались вернуть Столбцы. На этот раз они организовали контратаку одновременно с двух направлений: до полка пехоты с танками и самоходными орудиями наступали с севера и до батальона пехоты на бронетранспортерах с 8 самоходными орудиями – с запада. 127-й и 133-й
олки, занимавшие круговую оборону в Столбцах, встретили противника ураганным огнем. Завязался упорный огневой бой. В 18 часов гитлеровцы дополнительно ввели в бой более полка пехоты с 20 танками. В результате этих атак 30-я Краснознаменная кавдивизия оказалась в окружении. Враг все сильнее сжимал кольцо вокруг 30-й дивизии. Командир 9-й гвардейской кавдивизии, узнав об этом, немедленно выслал им на помощь 34-й гвардейский олк, а я направил из своего резерва два дивизиона гвардейских минометов и истребительно-противотанковый артиллерийский полк. Огневой налет "катюш" и плотный огонь противотанковой артиллерии с последующей атакой гвардейцев 34-го гвардейского олка и сил, находящихся в окружении, оказались именно тем средством, которое внесло перелом. Противник, оставив на поле боя до трехсот солдат и офицеров убитыми и двадцать сожженных танков, был отброшен. Атаки временно прекратились. Остальные дивизии кавкорпуса удержали занимаемые рубежи до исхода 4 июля, а к вечеру с востока подошли на помощь передовые части 48-й, 65-й и 28-й армий. Отходящие из Минска войска противника так и не прорвались на юго-запад, через рубеж, занятый нашим кавкорпусом".Адначасова з атакай на Стоўбцы нямецкія падраздзяленні – каля двух батальёнаў пры падтрымцы 40 танкаў – 3 ліпеня сталі штурмаваць і Нясвіж. І ў адрозненне ад горада на Нёмане, у былой радзівілаўскай рэзідэнцыі ворагу спадарожнічаў кароткачасовы поспех. У выніку жорсткага бою яму ўдалося выбіць часці 10-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі і вярнуць горад у сваё падпарадкаванне яшчэ на паўтара дня. І толькі вечарам 4 ліпеня воіны наступаючай з усходу 193-й стралковай дывізіі 105-га стралковага корпуса 65-й арміі 1-га Беларускага фронту пры ўзаемадзеянні з партызанамі 27-й брыгады імя Чапаева і асобнага атрада імя Жданава канчаткова вызвалілі Нясвіж ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Так і не здолеўшы авалодаць Стоўбцамі, вайсковыя фарміраванні германскай арміі, што адступалі з Мінска, у выніку вымушаны былі рушыць у раён малапраходных лясоў Налібоцкай пушчы. Там з імі вялі баі ўжо шматлікія падраздзяленні Баранавіцкага партызанскага злучэння. Чыгуначная ж станцыя Стоўбцы, дзе за кароткі тэрмін былі адноўлены асноўныя камунікацыі, у тым ліку і мост цераз Нёман, ужо 5 ліпеня стала выконваць свае функцыі па перапраўцы жывой сілы, тэхнікі і боепрыпасаў далей на захад, услед за наступаючай Чырвонай арміяй.
Падраздзяленні конна-механізаванай групы генерал-лейтэнанта І. Пліева, паспяхова выканаўшы загад па вызваленні Стоўбцаў і ўтрыманні горада як стратэгічна важнай транспартнай артэрыі да падыходу асноўных сіл Чырвонай арміі, працягвалі граміць ворага. Яны прымалі ўдзел у вызваленні Слоніма, Пружанаў, першымі з войскаў 1-га Беларускага фронту ў канцы ліпеня дасягнулі ў раёне Брэста былой савецка-германскай мяжы і пачалі вызваленне Польшчы. У верасні 1944-га "пліеўцы" перайшлі ў падначаленне камандуючаму 2-м Украінскім фронтам маршалу Р. Маліноўскаму і змянілі вектар сваіх баявых дзеянняў: прымалі ўдзел у вызваленні гарадоў Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Дзень Перамогі над фашысцкай Германіяй яны сустрэлі на подступах да Прагі.
У гонар герояў конна-механізаванай групы генерал-лейтэнанта І. Пліева названы вуліцы ў многіх вызваленых імі беларускіх гарадах. Так, вуліца імя Васіля Галаўскога, камандзіра 30-й Чырванасцяжнай кавалерыйскай дывізіі 4-га гвардзейскага Кубанскага казачага кавалерыйскага корпуса, ёсць і ў Стоўбцах. У невялікім скверы ў пачатку вуліцы Сацыялістычнай у горадзе стаіць мемарыяльная стэла героям-вызваліцелям. На ёй адвольны надпіс, што гэты помнік устаноўлены ў гонар неўміручага подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Думаецца, вельмі дарэчы тут быў бы пералік воінскіх падраздзяленняў Чырвонай арміі, якія 2 ліпеня 1944 года назаўсёды ачысцілі Стоўбцы ад ненавіснага ворага.
Сяргей ЖОЛУД