Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Президент
08 июля 2023, 21:40

Лукашэнка: без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі

8 лiпеня, Шклоўскi раён /Кар. БЕЛТА/. Без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў на рэспублiканскiм свяце "Купалле" ("Александрыя збiрае сяброў"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам штодзённа спрабуюць навязаць так званыя ўніверсальныя каштоўнасці. Але ж яны не для нас. Глабальная дзяржава будучага - гэта ўтопія. Свет ніколі не будзе монакультурным. Няма такой ідэі, дзеля якой усе нацыі адмовіліся б ад сваіх этнічнай гісторыі, ладу жыцця і традыцый. Тым больш сёння, калі мы бачым, як руйнуюцца лёсы цэлых народаў, якія бяздумна сякуць карані дрэва сваёй гісторыі, непакояць магілы продкаў, змагаюцца з помнікамі. Мы бачым гэта і разумеем, што без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі", - падкрэслiў беларускi лiдар.

Лукашэнка: фестываль у Александрыi ўвасабляе спрадвечную спадчыну Беларусi

"І зараз, калі ў свеце працягваецца барацьба за захаванне менавіта каштоўнаснай асновы дзяржавы, сапраўды незалежныя нацыі робяць усё, каб зберагчы свой самабытны лад жыцця. Народы аб'ядноўвае не культура адмены, а дыялог культур. У гэтым галоўны сэнс нашага свята. Вось тое, што натхняе нас на развіццё. Штогод Александрыя запрашае сяброў з усяго свету дзеля міру і стварэння!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Лукашенко рассказал рецепт мира и согласия

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://belta.by/president/view/lukashenka-bez-natsyjanalnaj-godnastsi-njama-i-ne-mozha-byts-voli-suverenitetu-pavagi-i-bjaspeki-575997-2023/
БЕЛТА - Новости Беларуси, © Авторское право принадлежит БЕЛТА, 1999-2024 гг.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.
- размещаются материалы рекламно-информационного характера. - 2024