ГОСОРГАНЫГОСОРГАНЫ
Флаг Вторник, 30 июня 2026
Минск-Уручье Ясно +21°C
Все новости
Все новости

Што рабіць, калі знайшоў скарб? Адказы на 5 галоўных пытанняў

Опубликовано:

Логотип БелТА
Калейдоскоп
18 апреля 2026, 10:35

Што рабіць, калі знайшоў скарб? Адказы на 5 галоўных пытанняў

Пытанні і адказы пра скарбы Беларусі - у невялічкім гайдзе ад "Беларускай думкі".

- Калі я знайду стары залаты кубак ці скарбонку з манетамі ў лесе, гэта будзе мой скарб?

- Паводле беларускага заканадаўства, любыя археалагічныя знаходкі, якія маюць гістарычную, навуковую ці культурную каштоўнасць, лічацца скарбам і належаць дзяржаве. Нават калі вы знайшлі яго на сваёй зямлі.

- А што, калі я знайду нешта не вельмі каштоўнае, напрыклад стары ключ ці гузік? Ці трэба пра гэта паведамляць?

- Так, інфармаваць трэба пра любыя знаходкі, якія могуць мець гістарычную ці археалагічную каштоўнасць. Нават калі здаецца, што знаходка невялікая, яна можа быць часткай большага гістарычнага кантэксту. Лепш перастрахавацца.

- Куды мне звярнуцца, калі я знайду скарб? Ці ёсць нейкія спецыяльныя органы?

- У першую чаргу варта звярнуцца ў мясцовыя органы ўлады (выканкам) або ў органы ўнутраных спраў. Яны дадуць вам інструкцыі і накіруюць да адпаведных спецыялістаў - археолагаў, гісторыкаў, якія працуюць у музеях ці навуковых установах.
- Калі я знайду скарб і паведамлю пра гэта, ці атрымаю ўзнагароджанне?

- Так, беларускае заканадаўства прадугледжвае ўзнагароджанне для асоб, якія добраахвотна паведамілі пра знаходку скарбу і перадалі яго дзяржаве. Яго памер залежыць ад каштоўнасці знаходкі і вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам - ад пэўнага працэнта ад ацэначнага кошту скарбу да фіксаванай сумы.

- А што, калі я вырашу пакінуць скарб сабе і нікому не казаць? Ці могуць мяне пакараць?

- Так, гэта можа прывесці да адказнасці. Хаванне скарбу і недабравольная перадача яго дзяржаве з’яўляецца парушэннем заканадаўства і можа цягнуць за сабой адміністрацыйную або нават крымінальную адказнасць - у залежнасці ад кошту і абставін.

| Сняжана Міхайлоўская, часопіс "Беларуская думка". Фота БЕЛТА.

Чытайце таксама:
Золата пад нагамі: праўда і выдумка пра беларускія скарбы
Благодаря этой удивительной брестчанке памятники войны обретают вторую жизнь
Что хранит наше генеалогическое древо? Узнали, где брать сведения и кто этим увлечен
Теги
Беларусь
Топ-новости
Свежие новости Беларуси