К 100-летию БЕЛТА: "Навiны складаюць гiсторыю". Трудности восстановления
2018-04-02 10:59
Разбор подарков, поступивших от трудящихся Мордовской республики освобожденному Гомелю. 1944 год
Навагоднія падарункі воінам Чырвонай Арміі
МАЛАРЫТА. Сяляне Маларыцкага сельсавета з вялікім патрыятычным уздымам арганізавалі збор новагодніх пасылак воінам Чырвонай Арміі. Па ініцыятыве жонкі франтавіка Ф.Касянюк сабрана і адпраўлена на фронт 161 пасылка з рэчамі і прадуктамі.
Пачын маларытцаў быў падхоплен усімі жыхарамі раёна. Сяляне Астужскага і Хоцімскага сельсаветаў толькі за адзін дзень сабралі для воінаў Чырвонай Арміі 1000 яек, многа гародніны і іншых прадуктаў. Усяго сяляне раёна сабралі і адправілі ў дзеючую армію звыш 800 пасылак. У кожную пасылку яны ўклалі свае пісьмы, у якіх выказваюць гарачую любоў да байцоў і афіцэраў Чырвонай Арміі, дабіваючых фашысцкага звера ў яго ўласнай бярлозе, і бяруць на сябе абавязательствы чэснай і самаадданай працай у тылу дапамагаць фронту да поўнай перамогі над ворагам.
("Звязда" 6 января 1945 года)Концлагерь Дерть в бывшем Домановичском районе Полесской области. Братья Беляковы потеряли в лагере мать. 1944 год
Беларускія дзеці вяртаюцца на радзіму
Савецкае Інформбюро ў аператыўнай зводцы 3 ліпеня 1944 года паведамляла аб страшэнных злачынствах гітлераўскіх мярзотнікаў. Фашысцкія вампіры арганізавалі літаральна паляванне на беларускіх дзяцей. Немцы акружалі вёскі, урываліся ў хаты, хапалі дзяцей на вуліцах і цэлымі эшалонамі адпраўлялі іх ў лагеры "донараў". У гэтых лагерах фашысцкія забойцы выкачвалі з дзяцей кроў для пералівання раненым гітлераўскім афіцэрам і салдатам. Ад вялікай страты крыві загінулі тысячы беларускіх дзяцей.
Частка дзяцей, над якімі немцы не паспелі завяршыць сваіх гнусных намераў, была вывезена гітлераўцамі на тэрыторыю Польшчы, дзе дзеці разышліся па гарадах і сёлах. Урад Беларусі арганізаваў зварот іх на радзіму. У рэспубліку прыбылі ўжо першыя тры тысячы дзяцей. Большасць з іх канчаткова знясілены, распрануты, абарваны.
На прыёмных пунктах, куды прыбываюць дзеці, яны адчуваюць мацярынскі клопат і ўвагу. Дзеці атрымліваюць вопратку, абутак і харчаванне. Прымаюцца меры да хутчэйшага знаходжання бацькоў прыбыўшых дзяцей. Дзеці, бацькі якіх загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў, накіроўваюцца ў дзіцячыя дамы. Многіх дзяцей ўзялі на выхаванне працоўныя рэспублікі.
Пры бальніцах у Брэсце, Баранавічах і Стаўбцах адкрыты спецыяльныя аддзяленні, дзе лечацца ўсе хворыя і знясіленыя прыбыўшыя дзеці.
Дзяцей, накіраваных дадому, па шляху следвання абслугоўваюць сталовыя, харчовыя ларкі, адкрытыя на буйнейшых чыгуначных станцыях рэспублікі.
("Звязда" 10 января 1945 года)Е.А.Зайцев "Парад белорусских партизан в Минске 16 июля 1944 года". 1947 год
Беларуская мастацкая выстаўка "Перамога"
Па рашэнню ўрада Беларусі ў Мінску ў гэтым годзе адкрываецца рэспубліканская выстаўка "Перамога". На выстаўцы будзе экспаніравацца вялікая колькасць карцін аб гераічнай барацьбе беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Больш 70 віднейшых мастакоў і скульптараў рэспублікі пачалі ўжо работу над палотнамі і скульптурамі для гэтай выстаўкі. Над кампазіцыйнай скульптурай "Ленін і Сталін - арганізатары беларускай дзяржаўнасці" - працуе народны мастак БССР З.І.Азгур. Заслужаныя дзеячы мастацтваў БССР А.С.Бембель і К.А.Глебаў ствараюць скульптурныя фігуры і бюсты праслаўленых герояў-беларусаў, генерала Даватара, контр-адмірала Дразда, лётчыка Талаліхіна, партызана Заслонава і другіх.
Цікавую па замыслу карціну "Парад партызан у Мінску" піша заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Е.І.Зайцаў. Над вялікай карцінай "Прылёт самалётаў у партызанскі атрад" працуе заслужаны дзеяч мастацтваў БССР І.А.Ахрэмчык. Ён жа піша карціну "Прыём таварышам Сталіным беларускіх партызан".
Цікавыя карціны пра подвігі байцоў Чырвонай Арміі і партызан ствараюць мастакі П.Н.Гаўрыленка, Е.Е.Красоўскі, В.К.Цвірко, В.П.Сухаверкаў і другія.
Да ўдзелу на выстаўцы "Перамога" запрашаюцца мастакі-партызаны, байцы і афіцэры Чырвонай Арміі.
("Звязда" 14 января 1945 года)Молодежная бригада собирает и ремонтирует оборудование городской электростации. 1944 год
Аднаўленне калгасных электрастанцый
За годы сталінскіх пяцігодак у Беларусі была праведзена вялікая работа па электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Перад вайной у рэспубліцы дзейнічалі 140 цеплавых і гідраэлектрастанцый, 332 трансфарматарныя падстанцыі, больш двух тысяч электраматораў, якія абслугоўвалі найбольш працаёмкія сельскагаспадарчыя работы. Электрычнасць пранікла ў самыя далёкія сёлы і вёскі рэспублікі. Больш 50 тысяч калгасных дамоў мелі электрычнае асвятленне.
Нямецка-фашысцкія захопнікі поўнасцю разбурылі энергетычную гаспадарку калгасаў і сельскіх прадпрыемстваў Беларусі. Пасля гнуснага гаспадарання гітлераўцаў ні ў адной сельгасарцелі рэспублікі не аказалася электрычнай энергіі. Найбагацейшае абсталяванне немцы або вывезлі ў Германію, або знішчылі.
У рэспубліцы разгарнулася вялікая работа па аднаўленню сельскай электрыфікацыі. Ужо атрымалі электраэнергію чатыры машынна-трактарныя станцыі. Закончана абсталяванне трох інкубатараў. У хуткім часе дадуць ток гідраэлектрастанцыі ў мястэчках Доўгі Мох, Харынёва, Магілёўскай обласці, і ў калгасе "Новы шлях", Мінскай обласці. Заканчваецца мантаж Капыльскай міжкалгаснай станцыі, Бабруйскай обласці. Яна дасць энергію 10-ці сельскагаспадарчым арцелям.
Усяго ў бягучым годзе намечана аднавіць 60 сельскіх цеплавых і гідраэлектрастанцый. Сярод іх Лукомская станцыя, якая забяспечыць энергіяй 70 калгасаў Чашніцкага раёна, Віцебскай обласці. Таксама намечана ў 1945 годзе будаўніцтва раду электрастанцый для абслугоўвання МТС, майстэрняў, рамонтных заводаў і інкубатараў.
("Звязда" 27 января 1945 года)Минчане на работе по восстановлению Советской улицы. 1945 год
45 тысяч новых домов для семей фронтовиков и партизан
Во всех районах республики широко развернуто строительство жилых домов для семей фронтовиков и партизан. В городах и селах, на местах пустырей и пожарищ, воздвигаются новые благоустроенные дома. В районах, наиболее пострадавших от немецко-фашистских захватчиков, отстраиваются целые деревни. Только в одной Полесской области выстроено свыше 12 тысяч домов, в которых сейчас живут семьи фронтовиков и партизан.
Энергично ведется строительство жилых домов в Гомельской, Могилевской, Пинской, Витебской и других областях. На строительстве занято несколько тысяч плотников. Ими уже построено 45490 одноэтажных домов и отремонтировано свыше 40 тысяч квартир. Из землянок и полуразрушенных жилищ семьи защитников Родины переселились в новые дома.
В этом году будут выстроены еще десятки тысяч благоустроенных домов.
("Советская Белоруссия" 25 мая 1945 года)
***Орфография оригинала сохранена.-0-
БЕЛТА - Новости Беларуси, © Авторское право принадлежит БЕЛТА, 1999-2021гг.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.
- размещаются материалы рекламно-информационного характера.