Ад гісторыі да экалагічных праблем. Пра што Мікола Гусоўскі пісаў "Песню пра зубра"?
2023-04-22 10:35
Аўтар карціны Лізавета Пастушэнка
Сам Пётр Карака шкадаваў, што ў сучаснай навучальнай літаратуры, якая тычыцца гісторыі Беларусі, гісторыі філасофскай і гуманістычнай думкі, беларускай мастацкай літаратуры такая ідэя не праглядваецца і не асвятляецца. Таму адукацыйны і выхаваўчы патэнцыялы паэмы Гусоўскага выкарыстоўваюцца не ў поўнай меры.
- Ім створана арыгінальная мадэль разумных узаемаадносін чалавека і прыроды. У ёй знайшлі адлюстраванне многія каштоўнасныя аспекты навакольнага асяроддзя, патрыятычныя, маральныя і прававыя гледжанні чалавека як фактары яго стаўлення да прыроды. Гэта мадэль адпавядае тым навуковым і ідэйным пошукам, якія ажыццяўляюцца і ў нашы дні ў сувязі з абвастрэннем экалагічных праблем. Гусоўскі быў адным з першых, хто ўбачыў магчымыя прычыны іх зараджэння і выказаў слушныя меркаванні адносна дзеяння людзей ва ўсталяванні разумных узаемаадносін з прыродай. Усё гэта і абумоўлівае цікавасць да яго творчасці. Але нельга не бачыць і таго, што ім паказаны магчымасці мастацкай літаратуры ў апісанні прыроды, якія складваюцца з негатыўных формаў адносін да яе чалавека. Вось чаму асаблівасці мастацкага зразумення і апісання роднага краю Гусоўскага з'яўляюцца прыкладам і для сучасных пісьменнікаў і паэтаў Беларусі.
Знаете, что такое экслибрис? Узнали, сколько он стоит и кто коллекционирует эти гравюры
...У канцы твора аўтар прасіў Дзеву Марыю заступіцца за родную зямлю ў цяжкі час. І даваў наказ будучым дзяржаўным мужам:
"Каб паслядоўнік, стырна не ўпускаючы ўлады,
Нашую зброю скрыжоўваў са зброяй варожай.
Толькі за праўду, са шчырай адданасцю справе
Мужа дзяржаўнага вёў каравелу дзяржавы праз хаос і праз штормы жахлівага часу!"
Што навеяла Песня мастакам
Да сюжэту паэмы і вобразаў аўтара "Песні пра зубра" неаднойчы звярталіся знакамітыя беларускія мастакі, у іх ліку - Арлен Кашкурэвіч, Міхаіл Басалыга, Барыс Забораў, Уладзімір Савіч. Выданні з іх ілюстрацыямі і асобныя аўтарскія эстампы экспануюцца на выставе, якая некалькі дзён таму адкрылася ў галерэі "Атрыум" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 500-годдзя з часу першага выдання літаратурнага шэдэўра.Аўтары карціны Фан Цзялінь і Кацярына Міхеева
У экспазіцыі прадстаўлены вядомы пераклад паэмы на беларускую мову Язэпа Семяжона, а таксама пераклады на розныя мовы свету. Прываблівае ўвагу шыкоўнае юбілейнае выданне "Песні пра зубра" на лацінскай, беларускай і рускай мовах, надрукаванае ў 1980-м да 500-годдзя з дня нараджэння Міколы Гусоўскага.
Сваім уражаннем і поглядам на твор як значную падзею ў гісторыі беларускай культуры дзеляцца сталыя мастакі Усевалад Свентахоўскі, Андрэй Васілеўскі, Станіслаў Сугінтас, Міхаіл Шыкаў, Дар'я Шыкава, Лізавета Пастушэнка і іншыя.
- Пераасэнсаванні ўзнёслай эпічнай песні пра радзіму і народ прадстаўлены ў лічбавым і высокім друку, жывапісе, графіцы, у каліграфіі, у жанрах партрэта, сюжэтных кампазіцыях, - расказала загадчыца сектара мастацкіх выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вікторыя Харытонава. - У работах мастакоў паўстаюць вынікі эксперыментаў па стварэнні і аднаўленні шрыфтавых напісанняў, інтэрпрэтацыі тытульнага ліста і кампазіцыі на падставе ўзораў старонак паэмы. У экспазіцыі - цытаты з твора, радкі, перакладзеныя на кітайскую мову, а таксама маляўнічае адлюстраванне сюжэтных перапетый, адметных вобразаў, багатыя хараством беларускай прыроды пейзажы. Уладар беларускіх пушчаў зубр, падрабязна і дэталёва апісаны ў паэме, успрымаецца і ў экспазіцыі як алегарычны велічны вобраз роднага краю, сімвал роднай зямлі. Літаратурна-мастацкая выстава да юбілею "Песні пра зубра" захапляе, натхняе на творчы водгук, заахвочвае ўзгадаць і перачытаць старонкі паэмы. Таксама дае магчымасць здзейсніць падарожжа на паўтысячагоддзе таму і скласці ўласнае ўяўленне аб велічы і скарбах продкаў сучасных беларусаў.
Нагадваем, што экспазіцыя будзе працаваць да 27 чэрвеня. Уваход на яе па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра.
| Алена МІКАЛАЕВА, газета "Беларуская думка", фатаграфіі аўтара.
ПЕРЕПЕЧАТКА ДАННОГО МАТЕРИАЛА (ПОЛНОСТЬЮ ИЛИ ЧАСТИЧНО) ИЛИ ИНОЕ ЕГО ИСПОЛЬЗОВАНИЕ ЗАПРЕЩЕНЫ
Чытайце таксама:
На заре карьеры ему светил волчий билет. Почему художника Щемелева долго не признавали?
Откуда в Беларуси столько курганов и о чем они могут поведать? Рассказывает историк
"Очень хочу найти…" Почему студенты, далекие от археологии, едут на раскопки?
БЕЛТА - Новости Беларуси, © Авторское право принадлежит БЕЛТА, 1999-2021гг.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.
- размещаются материалы рекламно-информационного характера.