Служение родному Отечеству и белорусскому народу. Лукашенко о главной задаче Союза писателей Беларуси
2024-06-08 07:00
Александр Лукашенко пожелал членам Союза писателей Беларуси плодотворного творчества, новых книг и достижений.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі А.Г.Лукашэнкі Саюзу пісьменнікаў Беларусі
Грамадскаму аб'яднанню "Саюз пісьменнікаў Беларусі"Паважаныя сябры!Стварэнне ў чэрвені далёкага 1934 года Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР заклала трывалы падмурак дзяржаўных стасункаў з аўтарамі мастацкай і нацыянальнай літаратуры, вызначыла яе галоўную задачу - служэнне роднай Айчыне, беларускаму народу.Сярод пачынальнікаў той працы былі яркія майстры слова - Якуб Колас, Янка Купала, Міхась Чарот, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля, Міхась Клімковіч, Пятрусь Броўка, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў і іншыя. Жыццё пацвердзіла каштоўнасць адзінства літаратурных сіл, дзяржавы і грамадства, аўтарытэтнае месца гэтага віду мастацтва ў агульнай прасторы культуры.Многія творы, народжаныя ў 1930-я і пазнейшыя дзесяцігоддзі, і зараз з'яўляюцца прадметам увагі чытачоў. Перыяд Вялікай Айчыннай вайны адбіўся ў работах пісьменнікаў, якія самі гераічна абаранялі Радзіму. На сцяне рэйхстага пакінулі свае аўтографы паэты Пятро Прыходзька і Паўлюк Прануза.Сёння ў складзе арганізацыі працуюць лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, заслужаныя дзеячы культуры, народны пісьменнік Мікалай Чаргінец. Упэўнены, вы і надалей будзеце аб'ектыўна адлюстроўваць сучасныя падзеі і сацыяльныя з'явы.Творчага ўсім плёну, новых кніг і дасягненняў!Аляксандр Лукашэнка,8 чэрвеня 2024 года.-0-
БЕЛТА - Новости Беларуси, © Авторское право принадлежит БЕЛТА, 1999-2021гг.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.
- размещаются материалы рекламно-информационного характера.