"З гэтага ўсё і пачалося". Міхась Пазнякоў пра рускія рамансы, бацькоў і беларускую мову
2024-03-26 20:58
Адзін з самых паспяховых беларускіх пісьменнікаў - пра вытокі павагі да роднага слова, выхаванне ў сям’і, герояў нашага часу. І не толькі пра яго самога варта было б напісаць таўшчэзную кніжку, бо ёсць пра што расказаць. За плячыма вялікае насычанае жыццё, у творчым багажы больш як 100 разнажанравых выданняў, 36 (!) рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій. Выхаваў траіх дзяцей, мае 13 унукаў.
З гэтага ўсё і пачалося. У школу трэба было хадзіць тры кіламетры. Па дарозе ўбачу рамонак - напішу, яшчэ нешта на вока трапіць - зноў верш. На сяброў сачыняў і пародыі, і гумар. (Усміхаецца.) Невыпадкова, думаю, апынуўся потым у "Вожыку".
Цяпер, праз гады, разумею, што і тая даўняя сустрэча з беларускімі пісьменнікамі ў санаторнай школе, і вучоба на філфаку БДУ, і настаўніцкая практыка як маякі вялі да вытокаў. Бо ўсё пачынаецца з сям’і, з малой радзімы.
Чытайце таксама:Война и мир Евгения Тикоцкого. Что на самом деле известно о знаменитом композиторе?Вячеслав Хоронеко рассказал о "белорусском жиме", операциях и интересе к гиревому спортуПогиб перед самым дембелем. Каким человеком был Герой Советского Союза Николай Чепик? Радкі для душыУ горадзе,Між ніў жытнёвых,У важным доме,Сціплай хацеНе забывайцеРоднай мовыДля нас усіх яна,Як маці. "У нас быў культ працы і кнігі"Мама мая была надзвычайнай, таленавітай расказчыцай, ведала мноства мясцовых паданняў і легенд. Седзячы на высокім ложку, нават ногі падкурчваў, каб не дай Бог знізу хто-небудзь не схапіў - так зачароўвала яна сваімі фантастычнымі аповедамі. Ужо дарослым пераконваў маму, што не магло такога быць, пра што яна расказвала. Кажа: "Сынок, было…" (Смяецца.)Тата ведаў вельмі шмат вершаў і ўмеў іх па-майстэрску чытаць. Дэкламаваў нам Нікіціна, Пушкіна, Фета, Някрасава і Якуба Коласа. Нават пасля 80 гадоў расказваў іх на памяць. Хораша спяваў, а як танчыў на вясковых вяселлях! Тры-чатыры жанчыны мяняў, і гарманісты адзін аднаму перадавалі ўжо эстафету, а ён не стамляўся. Тады, дарэчы, столькі гарэлкі не пілі, як цяпер. На вяселлі галоўнымі забавамі былі танцы, песні.
- Цікава, кім працаваў ваш бацька?- Тата быў брыгадзірам-паляводам, лесніком, апошнія гады наглядчыкам ракі з маляўнічай назвай Грэза. Мы абкошвалі берагі на сем кіламетраў, чысцілі дно. На тарфяніках метраў пяцьсот да ракі капалі вузкія калодзежы, і ён замяраў узровень вады ў іх кожны тыдзень. У дзесяць год навучыў мяне касіць, хадзіць за плугам, за бараной. І калі ў дзявятым класе я ездзіў з мужчынамі на дняпроўскі луг касіць, яны ставілі мяне наперадзе, каб выпадкова не падрэзаў якому даросламу касцу пяткі.- У вас нават па тым часе была вельмі вялікая сям’я - 11 дзяцей.- Першую татаву жонку звалі Глаша, у іх было трое дзяцей. Яна памерла ад тыфу ў 1944-м. Быхаўшчыну ўжо вызвалілі, і бацьку адпусцілі з фронту выхоўваць малых, уяўляеце? Я пра гэты неардынарны выпадак напісаў апавяданне "Вяртанне"… У мамы была свая сям’я: двое сыноў, муж загінуў на фронце. Аднойчы яна ішла з вёскі Ямнае, што пад Быхавам, у Глухі, дзе школа наша, у сельсавет - узяць даведку. А бацька ў градах корпаўся. Бачыць: добрая жанчынка прайшла міма. Стаў цікавіцца, і нехта з вёскі падказаў яму, што гэта Маша Зыкава з Ямнага. Запрог тады бацька каня і ў сваты, рашучы быў. Мама потым расказвала: каханне з першага погляду. Пагрузіў клункі і дзетак на павозку, бабуля ў плач: "Дачушка, ты куды, у яго ж трое дзяцей". Вось так стварылася новая сям’я - пяцёра ўжо дзяцей стала. А пасля яшчэ шасцярых нарадзілі, я чацвёрты.- Проста неверагодная гісторыя!- Вельмі дружна жылі. Бацька быў веруючы, наведваў царкву. Яго стаўленне да людзей, адносіны да працы, захопленасць паэзіяй, разнастайныя веды ўражвалі, і гэта адчуванне я пранёс праз усё жыццё. Безумоўна, найперш менавіта з сям’і пачалося маё захапленне літаратурай. У нас быў культ працы і кнігі. На любое свята мы, дзеці, па чарзе станавіліся на табурэт і чыталі вершы. Маці, бацька, старэйшыя з нас, хто ў гасцях быў, - усе слухалі. Бацька падахвочваў таксама наладжваць хатнія канцэрты. Што да мовы роднай, то, натуральна, парасткі павагі і любові да яе таксама прарастаюць у сям’і. Калі бацькі любяць і разумеюць дзяцей, жывуць іх клопатамі, яны здолеюць перадаць ім усё, што лічаць патрэбным.
У мяне быў перыяд у жыцці, калі амаль не займаўся ні творчасцю, ні навукай. Я прысвяціў гэты час сваім дзецям. Бо добра ведаю: што і як закладзеш у дзіцячы фундамент да пяці-сямі гадоў, тое і будзе. Сын, памятаю, не надта хацеў чытаць. Ён любіў гуляць, асабліва ў салдацікі. Што я прыдумаў? Знайшоў дзіцячыя кніжкі менавіта пра салдацікаў. Сын падрастаў - і ў яго з’яўляліся выданні пра партызан, франтавікоў. Цяпер ён дарослы, чытае больш за мяне і сваіх дзяцей актыўна далучае да літаратуры.З малой радзімы і сям’і ўсё пачынаецца і гэтым працягваецца. Праўда, у Заброддзі ўсяго дзве хаты засталіся, дзе жывуць, і наша бацькоўская дача, за якой сёстры глядзяць. Вядома, я таксама пастаянна бываю на радзіме. Падарыў Глухскай школе больш як тысячу кніг, у тым ліку трыста з аўтографамі пісьменнікаў з усяго свету. Вельмі перажываю за тое, каб яна жыла яшчэ доўга і было каму браць у рукі тыя кніжкі. - Напэўна, нехта чытае нас і настальгічна-іранічна разважае: калі было тое, пра што расказвае шаноўны Міхась Паўлавіч?! Яно, вядома, было ды з вадой сплыло.- І ў нечым чытачы маюць рацыю. Сёння многіх бацькоў саміх трэба выхоўваць. Бо яны фарміраваліся як асобы ў той час, калі развалілася вялікая краіна і пайшла ў наступ псеўдакультура, пачалі бэсціць ідэалы, на якіх выраслі многія пакаленні. Згадваю, колькі карысных спраў без аніякага прымусу мы рабілі для вёскі, ветэранаў вайны, удоў і гэтак далей. Паступова мы вяртаемся да разумення, што такое сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці, як трэба выхоўваць дзяцей і будаваць жыццё на традыцыях, якія прайшлі выпрабаванне часам. Тут яшчэ вельмі шмат працы.Час накладвае свой адбітак, безумоўна. У інтэрнэце ўсялякай хлусні і брыдоты хапае. Тым больш трэба працаваць з дзецьмі, паказваць ім найлепшыя ўзоры літаратуры, чытаць разам з імі, займацца. Ёсць кнігі для сямейнага чытання, я таксама пішу такія. Трэба жыць разам з дзецьмі. Разумею, што сучасныя бацькі іншы раз вымушаны шмат працаваць, каб зарабіць якую капейку і забяспечыць сям’ю. Але ўсё роўна трэба думаць пра душу дзіцяці, развіццё яго духоўнасці. І натуральна, пры гэтым не забываць пра родную мову. Наша дасье: ПАЗНЯКОЎ Міхаіл ПаўлавічНарадзіўся ў 1951 годзе ў в. Заброддзе Быхаўскага раёна. Пасля філфака Белдзяржуніверсітэта працаваў настаўнікам, дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства АН Беларусі, галоўным рэдактарам выдавецтва "Юнацтва", часопісаў "Вожык", "Нёман", намеснікам дырэктара РВУ "Літаратура і мастацтва".З лістапада 2005 года - старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар больш як 100 кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі, перакладаў, слоўнікаў, навукова-пазнавальных кніг для дзяцей і дарослых. Лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій. Пераклаў на беларускую мову 16 кніг замежнай класікі.Узнагароджаны медалямі Францыска Скарыны і "За працоўныя заслугі". Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Акадэмік Міжнароднай акадэміі рускай славеснасці. Ганаровы грамадзянін Быхаўскага раёна. "Прыляцеў цэлы тузін кнігавак і сеў насупраць нас"Нам усім пашанцавала выдатна валодаць "великим русским языком". И гэта цудоўна, бо праз рускую мову і культуру ўзбагачаецца ўвесь свет, сусветная культура. Як можна ўявіць яе без Пушкіна, Лермантава, Някрасава, Чэхава, Ясеніна - сотні імён высокай класічнай літаратуры. І мы, беларусы, таксама ўзбагаціліся, і трэба надалей гэта рабіць, прытрымліваючыся найлепшых традыцый, шукаючы новыя кропкі судакранання. Дзве мовы, беларуская і руская, - гэта велізарнае багацце, якое ў нас ёсць, і па праву можам ім ганарыцца.Рэалізуем шмат разнапланавых сумесных выданняў з расійскімі калегамі. Наладзілі плённае супрацоўніцтва з Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай, Ліпецкай, Калінінградскай, Валгаградскай, Цюменскай, Астраханскай, Калмыцкай, Дагестанскай пісьменніцкімі арганізацыямі.
Неяк сядзелі з расійскімі калегамі за сталом у цёплай, сяброўскай атмасферы, і я кажу: "Ведаеце, хлопцы, нам усё-такі ў моўным сэнсе пашанцавала больш, чым вам". "Чаму гэта?" - пытаюць. Працягваю: "Прыляцеў цэлы тузін кнігавак і сеў насупраць нас". Глядзяць з неўразуменнем. "А мы вас разумеем заўсёды", - смяюся.Я распрацаваў слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы, упершыню яго выдалі ў 1988 годзе. Пазней ён выйшаў у двух тамах, а цяпер рыхтую ўжо трохтомнік. Як думаеце, колькі эпітэтаў мною зафіксавана да слова "вочы"?- Сотні дзве?- Паўтары тысячы! Для пісьменніка і журналіста гэты слоўнік - настольная кніга. Там 700 апорных слоў і да кожнага з іх неверагодная колькасць эпітэтаў. Багацце нашай роднай мовы ашаламляльнае. Трэба шанаваць яе, берагчы, валодаць ёю як сапраўдныя гаспадары. Бо што такое роднае? Гэта бацькі, сям’я, малая радзіма, наша гісторыя і культура, літаратура, нашы шчырыя працавітыя людзі. Стаць патрыётам, дастойным грамадзянінам сваёй краіны можна толькі палюбіўшы сваё, роднае. Часам дзецям гавару: можаце сабе ўявіць, што француз не ведае французскую мову, а кітаец кітайскую? Гэта ж трагедыя. Тое самае, калі беларус не разумее і не адчувае беларускага слова і роднай плыні духоўнай. Без гэтага немагчыма цалкам разгарнуцца як паўнацэнная асоба і чалавек. Радзіма пачынаеццца не з карцінкі ў буквары. Яна пачынаецца з мамы, матчынай мовы, першых сцяжынак, з родных людзей, якія вучаць нас дабру-розуму, з павагі да народа і яго выбару.Самае галоўнае - тут не павінна быць ніякай палітыкі, кампанейшчыны. На жаль, беларускую мову спрабуюць выкарыстаць як нейкі дэструктыўны сімвал, і гэта наносіць ёй непапраўную шкоду. Патрыятызм, любоў да роднай зямлі і мовы ідзе праз чалавечнасць, дабрыню, праз увагу да чалавека і пашану да краіны, да яе гісторыі і будучыні.
- Цікава, ці знойдзецца ў нас яшчэ пісьменнік, які так часта сустракаецца са сваімі чытачамі, як вы, - да 300 выступленняў за год.- Па ўсёй Беларусі езджу, бываю ў самых далёкіх вёсках. Далучаю іншых пісьменнікаў да гэтай справы. Праводзім урокі мужнасці і патрыятызму, удзельнічаем у праекце "Школа актыўнага грамадзяніна". Часта выступаем перад настаўнікамі, старшакласнікамі. У нас працуюць дзясяткі студый, клубаў, творчых аб’яднанняў, тэатр паэзіі.Але больш за ўсё люблю сустракацца з дзецьмі. Што радуе і абнадзейвае? Малыя чытаюць беларускія кніжкі, задаюць пытанні па-беларуску і цікавяцца шмат чым. Ёсць у іх аснова, падмурачак - яны ганарацца сваёй Радзімай. І вельмі важна, каб захапленне беларускасцю ішло не штучным чынам, а праз любоў да нашай краіны, да нашага мужнага, талерантнага, працавітага і міралюбнага народа.- Год якасці дае падставу грунтоўна асэнсаваць, што і як мы робім, куды рухацца далей. У дачыненні да пісьменніцкай справы на чым хацелі б акцэнтаваць увагу?- Лічу, што голас творчых людзей, у тым ліку літаратараў, павінен гучаць больш яскрава і выразна. Нам не трэба саромецца заклікаць, каб паважалі і любілі чалавека працы, таго, хто шмат зрабіў для сваёй краіны і народа. Трэба знаходзіць герояў нашага часу, якія якасна выконваюць свае чалавечыя і прафесійныя абавязкі. Такія людзі ёсць і ў палітыцы, і на вытворчасці, і ў культуры, іншых сферах. Стварыць іх пераканаўчы вобраз у мастацкай літаратуры - на мой погляд, справа гонару беларускіх пісьменнікаў.Да чаго хілю? Трэба чытача весці за сабой, наперад. Сапраўдны майстар слова - педагог па сваёй сутнасці, настаўнік, які праз уласныя творы дапамагае індывідууму адкрыць у сабе чалавечнае, заахвоціць да гэтага. Да мяне іншы раз звяртаюцца маскоўскія выдавецтвы: вось калі ў аповесці будзе згвалтаванне, два-тры забойствы, тады надрукуем вялікім тыражом.Але задача пісьменніка не ў тым, каб яго кнігу куплялі, а каб яна працавала на выхаванне духоўнага і прыгожага, міласэрнасці і дабрыні. І сапраўдны пісьменнік той, хто служыць дабру, калі хочаце, боскасці і святасці, якія павінны быць у нашым жыцці.- Дзякуй за цікавую размову!| Гутарыў Ігар ГАНЧАРУК. Фота Максіма ГУЧАКА, з асабістага архіва Міхася ПАЗНЯКОВА.
БЕЛТА - Новости Беларуси, © Авторское право принадлежит БЕЛТА, 1999-2021гг.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.
- размещаются материалы рекламно-информационного характера.