"Тры таварыша" Рэмарка па-беларуску і не толькі. Цікавыя свежыя выданні на розны густ
2024-10-28 18:15
Мінула лета, але, спадзяюся, жаданне гартаць друкаваныя старонкі, зачытвацца новымі творамі, адкрываючы для сябе невядомы і загадкавы свет, застаецца такім жа нястрымным і гарачым. Што ж, не будзем губляць каштоўныя вольныя хвіліны - трымайце арыенціроўкі на кніжныя навінкі, якія без праблем знойдзеце ў кнігарні ці бібліятэцы.
Выданне створана паводле матываў вядомай белтаўскай выставы "Параллельные миры". На плакатах экспазіцыі адлюстраваны два светы: свет дзяржавы - стварэння і развіцця, і свет апазіцыі - разбурэння і дэградацыі. Аўтар тэкстаў - кіраўнік аналітычнага цэнтра ЕсооМ, член навукова-экспертнай групы пры Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Беларусі Сяргей Мусіенка. Яго разважанні і высновы заснаваны на фактах і статыстыцы розных гадоў і, што асабліва прыцягальна, прапушчаны праз уласны перажыты вопыт.
Выданне можна набыць у "Акадэмкнізе" і кнігарнях "Белкнігі", тыраж абмежаваны.
У больш далёкую гісторыю, у Вялікую Айчынную вайну і ў падзеі, што звязаны з выгнаннем у 1944-м ворага з беларускай зямлі, вяртае сумесны творчы праект выдавецтва "Мастацкая літаратура" і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - выданне "За цябе, Беларусь! Хроніка барацьбы і вызвалення (1941-1944)". Тут у храналагічным парадку адлюстраваны асноўныя гістарычныя моманты таго часу: ад вераломнага нападу гітлераўскай Германіі на СССР да поўнага вызвалення Беларусі ад захопнікаў.
І зноў пра вайну… Гэту страшную з’яву не як процістаянне, а як сцвярджэнне жыцця раскрываў у сваёй творчасці адзін з самых вядомых нямецкіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя, прадстаўнік "страчанага пакалення" Эрых Марыя Рэмарк. Ён аўтар праўдзівых і сумленных кніг пра вайну, пісаў пра тых, хто перажыў Першую сусветную. Фашысты, калі прыйшлі да ўлады, палілі яго кнігі на плошчах, лічылі здраднікам.
Адразу на трох мовах - беларускай, рускай і англійскай - выданне "Традыцыйны светалад беларусаў" расказвае пра Чалавека, яго фізічны і духоўны свет, жыццёвы шлях, адносіны паміж мужчынам і жанчынай, пра дзяцінства і смерць, лёс і думкі.
Жуль Верн, Фенімор Купер, Майн Рыд… Так і хочацца дадаць у гэты шэраг Янку Маўра, славутага дзіцячага пісьменніка, пачынальніка прыгодніцкага жанру ў айчыннай літаратуры. Яго пяру належыць і першы беларускі навукова-фантастычны твор "Вандраванне па зорках". Згадаем яшчэ назвы. "У краіне райскай птушкі", "Сын вады", "Палескія рабінзоны", "Слёзы Тубі", "ТВТ" - гэтымі творамі зачытвалася не адно пакаленне дзяцей ды падлеткаў. Добра, што яны ўвайшлі ў новы зборнік Янкі Маўра "Аповесці і апавяданні". Кніжка з’явілася ў серыі "Чытай і слухай", а значыць, размешчаныя ў ёй QR-коды дапамогуць перайсці на аўдыязапісы.
"Без фантазіі самы светлы розум быў бы сляпы. Чалавек бачыў бы толькі тое, што ў яго перад вачыма, да чаго ён можа дакрануцца рукою, а фантазія асвятляе шлях наперад на такую адлегласць, на якую не дасягне ніякі пражэктар. Яна дае магчымасць бачыць тое, чаго яшчэ няма…" - так разважаў пісьменнік. І не паспрачаешся.
Чытайце, фантазіруйце і… зноў чытайце!
| Рубрыку вядзе Святлана ПРОТАС.
Чытайце таксама:
Як жартавалі Купала і Колас? Пяць цікавых кніжных навінак на розны густ
"Каб цябе камары стапталі": асаблівасці беларускай лаянкі
"Абавязкова прыходзіць новы дзень". 5 кніг на беларускай мове, якія прымушаюць задумацца
БЕЛТА - Новости Беларуси, © Авторское право принадлежит БЕЛТА, 1999-2021гг.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.
- размещаются материалы рекламно-информационного характера.