Кацярына Хадасевiч-Лiсавая: \"Быць дзiцячым пiсьменнiкам - вялiкая адказнасць\"
2024-09-13 17:45
Кацярыну Хадасевiч-Лiсавую прыхiльнiкi яе творчасцi ведаюць як Лiтаратурную Фею. I справа не толькi ў яе вытанчанай вопратцы, чароўнай палачцы и яркiх штампiках з выявамi казачных герояў, якiя пiсьменнiца заўсёды бярэ на сустрэчы з дзецьмi. Лiтаратурная Фея нейкiм незразумелым для многiх чынам робiць так, што сучасныя хлопчыкi i дзяўчаткі з задавальненнем мяняюць гаджэты на кнiгi. Сёння паспрабуем даведацца ў пiсьменнiцы, у чым яе сакрэт.
Быццам адчыняе дзверы ў казку- Кацярына, першую казку вы напісалi ў 10 гадоў. Выбар гэтага жанру ў такiм узросце зразумелы: такiя творы для ўсiх у дзяцiнстве самыя любiмыя. Аднак вы сталi дарослай i працягнулi пiсаць менавiта казкi. Чаму?- Дзецi заўсёды былi побач са мной. Спачатку малодшая сястра, потым яе сын - мой пляменнiк. Калi ён падрос, у мяне самой з`явiўся сын. Акрамя таго, я шмат гадоў працую ў школе, дзе вакол таксама ўвесь час дзецi. Гэта дазваляе мне час ад часу зазiраць у iх свет. Здаецца, што ключ ад краiны дзяцiнства мне нехта пакiнуў назаўжды. Iм я як быццам i адчыняю дзверы ў казку. Далёка не кожны пiсьменнiк можа зрабiць гэта. Камусьцi ствараць творы для дзяцей вельмi складана, аднак не мне. Безумоўна, гэта нелёгка, таму што нясе ў сабе вялiкую адказнасць. Пiсьменнiк закладае праз творы ў душы i сэрцы дзяцей маральныя каштоўнасцi, арыенцiры, духоўныя патрэбы. Усё тое, што маленькi чытач атрымае праз кнiгi, далей пойдзе з iм па жыццi. Таму я лiчу, што на дзiцячых пiсьменнiках трымаецца ўсё, а казкі ствараю абавязкова на падмурку вечных каштоўнасцей. Iх перадачу праз кнiгi лiчу сваёй найважнейшай задачай як пiсьменнiка.- Чаму, на ваш погляд, далёка не ў кожнага пiсьменнiка атрымлiваецца пiсаць нешта для дзяцей?- Таму што каб рабiць гэта, трэба ўмець бачыць навакольны свет праз асаблiвае дзiцячае ўспрыманне з характэрнымi для яго эмоцыямi. Фактычна, у некаторым сэнсе ты павiнны калi не быць дзiцём унутры, то захаваць гэта адчуванне ў памяцi i сэрцы. Што такое дзяцiнства? Яркая, цудоўная, звонкая пара, напоўненая адмысловымi колерамi i водарамi. Я вельмi добра памятаю сваё маленства - светлае, бясхмарнае. Таму iмкнуся, каб праз мае кнiгi дзецi трапiлi ў такi ж свет - казачны, добры, шчыры, светлы. Нават у апавяданнях пра нейкiя жыццёвыя складанасцi iмкнуся даць чытачам арыенцір, што ўсё кепскае пройдзе i будзе добра, калi ты згодны зрабiць нешта для гэтага. Галоўнае - не адчайвацца, не панурацца, верыць у лепшае.
"Кнiгi часта пiшу без плана"
- Вы ўжо згадвалi свайго сына, якi таксама дапамагае Літаратурнай Феі адчыняць дзверы ў дзiцячы свет. Яму ужо 20 гадоў, аднак ён усё роўна застаецца першым чытачом вашых казак?- Так, а ў некаторых момантах нават суаўтарам. Вось сёлета працавала над кнiгай, нiяк не магла яе завяршыць, таму што сюжэт нечакана скiраваў так, як я не планавала. Прыйшла за дапамогай да сына. I ён прыдумаў выйсце. Растлумачыў, у чым была мая памылка: "Мама, ты стварыла занадта моцнага антыгероя. Яго немагчыма перамагчы. Трэба перапiсаць яго, зрабіўшы троху слабейшым". Прыйшлося дабавiць яму слабiнак, таму што дабро заўсёды павiнна перамагаць.А з самага пачатку сын быў прататыпам героя маiх кнiг - маленькага хлопчыка Стасiка. I зараз ён не пакiдае казак. Нечакана для мяне стаў адным з герояў кнiгi пра Вухуцiка: сюжэт так павёў, што ў гiсторыi патрабаваўся дарослы, якi зможа "разрулiць" складаную сiтуацыю. Аднак падыходзiў не любы чалавек - толькi надзейны, якi не раскажа iншым пра цуд, не бачны iм. Таму персанажы звярнулiся да ўжо 20-гадовага Стасiка, з дзяцiнства знаёмага са светам казкi. Потым яны назвалi яго сваiм супергероем, прычым зноў-такi нечакана для мяне.- Здаецца, часам вы i самi не ведаеце, чым скончацца прыгоды персанажаў.- Магчыма, мяне зараз пачнуць крытыкаваць, аднак кнiгi часта пiшу без плана, без канчаткова прыдуманага сюжэта. Я проста сядаю за твор, i героi раптам пачынаюць жыць сваiм жыццём. Мне застаецца толькi запiсаць. Здараецца, што iдэя працяга гiсторi прыходзiць не ў самы зручны момант: у кабiнеце доктара, у краме, на занятках з дзецьмi. Запiсаць тут жа не атрымлiваецца. Выйсце адно - запомнiць усё дэталёва. Канешне, у такiм выпадку часта нешта губляецца, аднак я запрыкмецiла такi нюанс: калi не сёння, а праз пару дзён пачну пiсаць працяг гiсторыi, то ён атрымлiваецца iншым. Бывае неспадзявана такi сюжэт прыходзiць у галаву, што нi з адным планам твора такога б не атрымалася! Да таго ж я не люблю абмяжоўваць сябе i герояў - дазваляю iм жыць сваiм жыццём i нават свавольнiчаць.- У лiтаратурным свеце вы - Фея. А ў рэальным жыццi - мацi, жонка, гаспадыня, працуючая жанчына. Як атрымлiваецца знаходзiць час на напiсанне казак?- Мая праца i ёсць крынiца натхнення. У Ждановічскай сярэдняй школе кожны дзень маю магчымасць размаўляць з дзецьмi пра тое, што iх цiкавiць. Там у мяне ёсць цэлая група кнiжных экспертаў з 3-га класа. Я збiраю iх, каб задаць пытаннi па сюжэце, выбраць сумесна назву будучай кнiгi або ўзгаднiць нешта па малюнкам да яе. Дзецi з вялiкiм задавальненнем у гэтым удзельнiчаюць. А калi выходзiць кнiга, лiчаць сябе паўнацэннымi суаўтарамi, i ў нейкiм сэнсе гэта так - яны сапраўды дапамаглi мне зразумець, што чытачам будзе цiкава.
Чытайце таксама:
БЕЛТА - Новости Беларуси, © Авторское право принадлежит БЕЛТА, 1999-2021гг.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.
- размещаются материалы рекламно-информационного характера.