Ад прозы і вершаў класікаў да сучаснага дэтэктыва: цікавыя навінкі белліта
2024-11-18 18:25
Якой бы цёплай ні здавалася восень, але ўжо не лета. І лістапад дакладна дае нам гэта зразумець... Эх, як жа імгненна ляцяць доўгія летнія дзянькі, шчодрыя на сонца і ўраджаі. Лёгкі сум па гэтай чароўнай часіне адбіваецца нават на выбары кніжных навінак для нашай рубрыкі.
У папулярнай серыі "Сучасная беларуская літаратура", якая выдаецца пад патранажам Саюза пісьменнікаў Беларусі, з’явіўся зборнік апавяданняў "Игла в квадрате". Тут змешчаны празаічныя творы маладых творцаў, чый нетрывіяльны погляд на так званыя вечныя тэмы, несумненна, заслугоўвае ўвагі. У кожнага аўтара свой позірк на жыццё. Прываблівае, што пісьменнікі-сучаснікі не хапаюцца за нейкія глабальныя праблемы. Іх героі - гэта розных характараў людзі, праз чый складаны ўнутраны свет ідзе спасціжэнне рэчаіснасці, прыходзіць разуменне, што сапраўднае, праўдзівае, а што наноснае, нікчэмнае.
Мой год, нам трэба даражыць хвілінамі.
Для нас гадзіна - тэрмін не малы.
Ужо не абрусамі, а ўспамінамі
Сталы засланы. Доўгія сталы.
Гэта радкі з верша "Мой Новы год" класіка беларускай літаратуры Аркадзя Куляшова, які наогул шмат разважаў пра "дзень кароткі", пра тое, як "за годам год ляцяць дзесяцігоддзі". Аркадзь Куляшоў, безумоўна, знакавая фігура ў нашай паэзіі, ён пакінуў багатую творчую спадчыну. У 1976 годзе пабачыла свет апошняя кніга паэта "Хуткасць". Вядома таксама, што на працягу ўсёй сваёй творчасці Аркадзь Куляшоў таленавіта і многа перакладаў, у суаўтарстве напісаў сцэнарыі да фільмаў "Чырвонае лісце" (1958), "Першыя выпрабаванні" (1960-1961), "Запомнім гэты дзень" (1967).
Пра незабыўнае і шчымлівае "сваё" праз галоўных герояў і захапляльныя сюжэты расказваюць аўтары твораў, якія па праву занялі сваё месца ў залатым фондзе беларускай прозы.
Мне здаецца, варта перачытаць выдатныя творы нашых класікаў. Хаця б для таго, каб адчуць асалоду ад прыгажосці і моцы сапраўднага мастацкага слова, багацця і мілагучнасці роднай мовы.
Класіка, як вядома, бессмяротная. Але над чым шчыруюць сёння маладыя літаратары? Якія вобразы ствараюць? У якіх жанрах працуюць?
Маркетолаг па прафесіі Вольга Іванцова даўно захапляцца творчасцю Агаты Крысці. Любоў да твораў знакамітай англічанкі натхніла беларускую аўтарку стварыць уласны дэтэктыўны раман "Дело Матильды Егоровой".
Раман чытаецца на адным дыханні, хаця даводзіцца разгадваць складаныя рэбусы сучаснага жыцця. Тут і праблемы самаўспрымання, стасункаў з блізкімі, сябрамі, каханымі: дзе мы сапраўдныя, а калі пад рознымі маскамі хаваемся ад рэчаіснасці ў віртуальным свеце? Урэшце, аднойчы кожны можа пераканацца, што ўсё можа быць "яшчэ горш, чым мы думалі" і што "ўсё мае адваротны бок". Што тут скажаш, такім і павінен быць захапляльны дэтэктыў.
Больш прачытаем - больш даведаемся, адчуем і зразумеем.
| Рубрыку вядзе Святлана ПРОТАС, часопіс "Беларуская думка".
Чытайце таксама:
"Тры таварыша" Рэмарка па-беларуску і не толькі. Цікавыя свежыя выданні на розны густ
Як жартавалі Купала і Колас? Пяць цікавых кніжных навінак на розны густ
"Абавязкова прыходзіць новы дзень". 5 кніг на беларускай мове, якія прымушаюць задумацца
БЕЛТА - Новости Беларуси, © Авторское право принадлежит БЕЛТА, 1999-2021гг.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.
- размещаются материалы рекламно-информационного характера.