Более 90 белорусских музеев присоединятся к акции "Ночь музеев"
2017-05-12 14:25
“Ноч музеяў пад знакам Вялікай мядзведзіцы, або Таемнымі сцежкамі кантрабандыстаў”: святочны кірмаш і канцэрт, квэст “Таемнымі сцежкамі кантрабандыстаў”, фотазоны, тэатральна-музычна-танцавальная праграма, перформансы ад франкафоннага тэатра Беларусі MooTeatro; кіназал з дэманстрацыяй фільмаў пра гандль і кантрабандыстаў; марафон настольных гульняў ад кампаніі Nastolki.by. | 20.05.2017 – 21.05.2017 20.00 – 2.00 (каса), музей працуе да 2.30 | |
Філіял “Музей прыроды і экалогіі” | Вул. К. Маркса, 12. Выстава “Жывыя драконы”, фота з пітонам і варанам у дворыку і ў холе музея. | 20-21.05.2017 19.00 – 02.30 |
Вул. Багдановіча, 9А. Сумеснае мерапрыемства са студэнцкім экалагічным клубам, створаным Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё.Рау і грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. У праграме: атракцыён “Скрынка загадак прыроды”, фіта-бар, “эка-тату”, “Дрэва пажаданняў”, майстар-клас, фотазоны, конкурсы і многае іншае. | 20.05.2017 19.00 – 24.00 | |
Вул. Казінца, 117. Дадатковыя мерапрыемствы не запланаваныя. Працуе выстава. | 20.05.2017 10.00 – 23.00 | |
Філіял “Дом-музей І з'езда РСДРП” | “Ноч канспірацыі”. Тэма: падзеі першага з'езда РСДРП;нелегальная дзейнасць арганізацыі напярэдадні Рэвалюцыі. Выстава прадметаў агітацыі (афішы, лістоўкі), тэхнікі шыфравання (азбука Морзэ, дакументы і г.д.). Інтэрактыўная частка: знаёмства з прыкладамі шыфравання тэкстаў, майстар-клас па шыфраванні паведамленняў некалькімі спосабамі; фотасесія ў мемарыяльнай частцы экспазіцыі за сталом “дэлегатаў”; вечар танцаў з удзелам танцавальнага калектыву “Сеньёра”. | 20.05.2017, танцавальны марафон 14.00 – 21.00; творчая ноч 19.00 – 24.00 |
Філіял “Музей гісторыі беларускага кіно” | Конкурс-дэфіле мадэльераў на тэму “Кінематограф” з музычным пралогам – выступам маладых кампазітараў і выканаўцаў у рамках традыцыйнай тэматычнай выставы “Фарбы душы 2017”. Цыкл пазнавальных аўтарскіх лекцый-экскурсій “Малады эксперт у музеі” з запрашэннем спецыялістаў у вобласці беларускай літаратуры, музыкі і гісторыі кіно. Рэтраспектыва беларускага кароткаметражнага фільма “Найлепшае за 5 год” з праграмы фестываляў аўтарскага кіно “Кінаварка” і “СРМ” (бясплатна). | 20.05.2017 17.00 – 18.00 18.30 – 22.30 18.30 – 23.00 |
Філіял “Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі” | Танцавальны марафон (сучасная харэаграфія, бальныя танцы, вулічныя танцы, народныя і г.д). Інтэрактыў “Сакрэты тэатральнай грымёркі” (штогадзіну па меры набору груп да 20 чалавек). Інтэрактыў “І зноў “Мафія!” (штогадзіну па меры набору груп па 10 чалавек). Відэапаказ спектакля Дж.Вердзі “Травіята” ў рамках праекта “Тэатр у чамадане” сумесна з Літоўскім дзяржаўным аб'яднаннем музычных дзеячаў. | 20.05.2017 18.00 – 23.00 |
Аддзел “Гасцёўня Уладзіслава Галубка” філіяла “Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі” | Паказ Батлейкі; майстар-клас акварэльнага жывапісу ў тэхніцы AlaPrima “Начное неба”; майстар-клас для дзяцей ад Таццяны Ерафеевай “Мяккая цацка трусік ці сава”; майстар-клас ад Агнэс Арагонскай “Упрыгажэнні з палімернай гліны”, майстар-шоў ад Алены Хадасевіч па прадзенні і ткацтве “Прадзем нітку лёсу”. Куток з настольнымі гульнямі ў стылі фэнтазі “Эльфійскія гульбішчы”; кірмаш рамёстваў. | 20.05.2017 13.00 – 24.00 |
2. Установа “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” | Тэма акцыі “Ноч музеяў-2017”: “Гульня ў класікі, або адмова ад строгай геаметрыі”. Аргентынскі постмадэрніст Хуліа Картасар у рамане “Гульня ў класікі” ажыццявіў незвычайную ідэю: чытач можа сам выбіраць паслядоўнасць раздзелаў ці па адным з ланцужкоў, прапанаваных аўтарам, альбо па сваім меркаванні. Паводле задумы куратараў акцыі, госці змогуць самі выбраць схему наведвання музея, падобна выбару свайго шляху пры чытанні “Гульні ў класікі”. Выставачныя праекты, якія наведвальнік зможа ўбачыць пад час акцыі: Беларускае мастацтва XII–XX стст., Рускае мастацтва XVIII – пачатку XX ст., Мастацтва Еўропы XVI–XX стст., Мастацтва краін Усходу XIV–XX стст., выстава гравюр Рэмбранта Харменса ван Рэйна “Вялікі Рэмбрант”, выстава Сяргея Каваля “Забытыя казкі”, выстава Анатоля Кузняцова “Аб зямлі і небе”, выстава армянскага мастака Фараона Мерзаяна. Інтэрактыўныя кропкі: “Начны лекторый” – цыкл кароткіх лекцый у стылі TED ад лепшых лектараў музея і горада; “Карціны адыходзяць да сну”; “Уласны маршрут” – літаратурная прагулка-квэст па экспазіцыі музея; “Сляпы буккросінг пад наглядам Ф.Скарыны” – абмен кнігамі ў музеі; “Гульня ў бісер” – вандроўная музычная кропка: сучасныя акадэмічныя кампазітары створаць музычны фон у залах музея (скрыпка, флейта, віяланчэль і самыя дзіўныя ўдарныя, ад марымбы да шаманскіх бубнаў). Творчыя мерапрыемствы: “Мультымедыйнае маляванне”, “Абстрактнае маляванне”, “Размалёўкі 16+”, “Кусудама”, гульні “Мэмары”, “А ці вернік, а ці не?” | 20.05.2017 19.00 – 00.00 |
3. Установа “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны” | “Ноч музеяў – 2017. Горад засынае, прачынаецца музей…”. З наступленнем вечара экспазіцыя музея ажыве: сюды прыбудуць “персанажы” ваенных гадоў, якія часова стануць паўнавартаснымі гаспадарамі экспазіцыі і ад першай асобы раскажуць аб музейных прадметах і інсталяцыях, пакажуць эпізоды з ваеннага жыцця, прапануюць наведвальнікам у іх паўдзельнічаць. У музеі: прэзентацыя “ўнікальнага музейнага прадмета”; выстава “Авіяцыя партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны”; выстава “Як я бачу вайну і мір” (працы навучэнцаў мастацкай студыі “Флорыя”). На прылеглай тэрыторыі: выступленне “франтавой брыгады” (аркестр ГУУС Мінгарвыканкама, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур); танцпляцоўка; выстава рэтратэхнікі МУС з паказам формы міліцыі мінулых гадоў; паказальны выступ кінолагаў са службовымі сабакамі (Дэпартамент аховы МУС); конкурс “Ці малюеце вы?” (у рамках работы “Партызанскай мастацкай школы” каля самалёта ЛІ-2); пачастунак “салдацкай” кашай і гарбатай; кінасеанс у “летнім кінатэатры”; калектыўнае выкананне ля стэлы песні “Кацюша”. | 20.05.2017 18.00 – 23.00 |
4. Установа ”Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы” | Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае ўсіх павіншаваць Песняра з юбілеем у рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, якая пройдзе пад дэвізам: “Будзь ЯК!” Будзь як Янка Купала: таленавітым і закаханым, стыльным і элегантным, маладым і крэатыўным! Да ўвагі наведвальнікаў майстар-класы па гістарычных танцах; знаёмства з беларускай геральдыкай; канцэртная праграма тэатра “Жывое слова”; фотазона. Акрамя таго, удзельнікі акцыі патрапяць на Парнас, разгадаюць “Код Купалы” і інш. | 20 мая 19.00 – 01.00 |
5. Установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” | Міжнародная акцыя праводзіцца ў музеі Якуба Коласа пад сімвалічнай назвай “Святло ў акне” і прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Тэатралізаваная экскурсійная праграма “Дзень у Коласа” пазнаёміць з традыцыйным укладам жыцця сям'і Міцкевічаў і дазволіць перанесціся на 70 гадоў таму, каб убачыць самога гаспадара дома, яго дамачадцаў і гасцей. Таксама ўдзельнікаў акцыі “Святло ў акне” чакаюць выступленні музычных гуртоў Re1ikt, “NGe”, магчымасць перагледзець архіўныя відэаматэрыялы 1950-ых гг., майстар-класы і фуд-зона з традыцыйнымі беларускімі прысмакамі, продаж вырабаў hand-made, фотазона. | 20.05.2017 17.00 – 00.00 |
6. Установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” | Мерапрыемства “З рогу ўсяго многа” да Міжнароднага дня музеяў (сустрэча з казачніцай Вольгай Гапеевай). Адкрыццё мастацкай выставы Фёдара Кісялёва “У глыбінях зямлі нашых душ карані”. | 18.05.2017 13.00 17.00 |
Акцыя “Ноч музеяў”. “Ноч. Ліхтар. Траецкае. Музей”: Адкрыццё міні-выставы “Залатая раніца беларускага Адраджэння”, прысвечанай пісьменнікам 20–30-х гг. ХХ ст.; спектакль па п'есе М.Чарота “Мікітаў лапаць” у выкананні тэатра “Даже” СШ №191 г.Мінска; гульня ў шахматы “па-крапівінску” (на выставе “Кандрат Крапіва. Ад маленства да сталасці”)”; выступленне “Спеўнага сходу”; “Літаратурна-музычная гасцёўня” (выступленне барда Вальжыны Цярэшчанкі); адкрыццё выставы экслібрысаў, майстар-класы па маляванні экслібрысаў; выступленне танцавальнага гурта “Версаль”, гурта “Рэха”. | 20.05.2017 18.20 – 23.30 | |
Філіял “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” | Праграма для дзяцей: выступленні дзіцячага фальклорнага гурта “Калыханка”; экскурсіі для жадаючых. Праграма “Танцуем Багдановіча”: выступленне гурта Ula (імправізацыйная музыка на старасвецкіх інструментах, спевы, танцавальная пластыка); праграма ад Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (выкананне спеваў на вершы М.Багдановіча ў народным стылі); паказальнае выступленне з майстар-класамі танцавальнага клуба “Квартал” (дэманстрацыя папулярных танцаў першай паловы ХХ стагоддзя); выступленне гурта “Князь Мышкін” і Віктара Сямашка (імправізацыйная музыка і меладэкламацыі вершаў М.Багдановіча); тэатр “Гістрыён” (майстар-класы па танцах пачатку ХХ стагоддзя, тэатралізаваныя вулічныя прадстаўленні); прэзентацыя кнігі Мікіты Найдзёнава “Развітанцы”; выступленне танцавальнага гурта “Дзівабор” (майстар класы па сярэднявечных танцах); выступленне гурта “Хурма”. | 20.05.2017 16.00 – 22.00 |
Філіял “Беларуская хатка” | “Беларускі вечар”: выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Цэнтра дзіцячай творчасці “Ветразь” Кастрычніцкага раёна г.Мінска “Беларускі кірмаш” з правядзеннем майстар-класаў; паказ батлеечных спектакляў (свецкіх інтэрмедый ХІХ ст.) з жывым музычным суправаджэннем; дэкламацыя твораў беларускіх пісьменнікаў студэнтамі БДУКіМ; веснавая праграма этнасуполкі пад кіраўніцтвам Таццяны Пладуновай (БДУКіМ). | 20.05.2017 15.30 – 17.30 |
Філіял “Літаратурны музей Петруся Броўкі” | “Начныя спрэчкі на кухні”: заключная вечарына ў рамках музейнага праекта “Чытаем сваё. Класіка” – “Літаратурны аўтаспын”; Літаратурны клуб. Дыскусія “Канец кнігі? Як мы развучыліся чытаць” (мадэратар – Альгерд Бахарэвіч); круглы стол “Культура памяці”; “Бардаўская песня на кухні”; кінапаказ курсавых работ студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. | 20.05.2017-21.05.2017 20.30 –05.00 |
7. Установа “Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту” | Мерапрыемства “Дзень музея ў Беларускім скансэне”: абрад ушанавання прыдарожнага крыжа; майстар-класы па мужыцкіх рамёствах: лазапляценне, апрацоўка дрэва; майстар-класы па жаночых рамёствах: выраб ніткі на верацяне і калаўроце, ткацтва паясоў; майстар-клас па народных гульнях і танцах; экскурсійнае абслугоўванне на помніках архітэктуры: млын з в.Даматканавічы; царква з в.Логнавічы | |
Міжнародная акцыя “Ноч музеяў 2017”: Ратуша – “Старонкі міжваеннага жыцця ў Нясвіжы”; Палацавы ансамбль – “Праменад па Нясвіжы ў стылі 20-30-х гг. ХХ ст. KINEMO / ASTROFIZYKA / JAZZ”. Падчас праменада наведвальнікі музея-запаведніка патрапяць ў Заходнюю Беларусь першай паловы ХХ стагоддзя. Тэматыка і стыль “Ночы музеяў” у Нясвіжы сёлета цесна звязаная з 20-30-мі гадамі мінулага стагоддзя яшчэ і таму, што ў палацавым комплексе адкрываецца вялікая і надзвычай цікавая выстава, прысвечаная тым часам. | 13.05.2017 Ратуша: 17.30 – 20.00 Палацавы ансамбль: 19.00 – 22.30 | |
Міжнародны дзень музеяў. Міжнародны конкурс-пленэр юных мастакоў “Нясвіж. Рэтра 20-30 гг. XX ст.” | 18.05.2017 г. | |
9. Установа “Музей “Замкавы комплекс “Мір” | “Рэха Міра…”. Бясплатны ўваход на экспазіцыі Паўночнага корпуса палаца, Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай вежаў замка. Адкрыццё выставы акварэльных работ літоўскага мастака Раманаса Барысаваса “Паэзія руін”(мансардная частка паўночнага корпуса). Бясплатнае наведванне міжнароднай выставы “Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII – пачатку XVIII стст.” Выступленне стыпендыята спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаурэата міжнародных конкурсаў камернага аркестра “Рэзананс” УА “Лідскі дзяржаўны музычны каледж” з праграмай “Рэха Міра” (сцэнічны комплекс унутранага двара). Інтэрактыўная музейная праграма “У госці да Пане Каханку” сумесна з ансамблем цыганскай песні “Джана Рома” (г.Ашмяны, сцэнічны комплекс унутранага двара). | 18.05.2017 10.00-21.00 |
10. Дзяржаўная ўстанова “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” | ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” праводзіць акцыю “І ўсё пра тую вясну…”, у якой прымуць удзел школьнікі сярэдніх навучальных устаноў г.Брэста. Акрамя таго, у рамках святкавання Дня Перамогі і Міжнароднага дня музеяў у выставачнай залі Паўднёва-усходняй казармы Цытадэлі 5 мая 2017 г. адкрыта выстава “Паўстагоддзя без вайны. Побыт, мода, стыль” (сумесны праект ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” і УК “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей”). | 18.05.2017 |
БЕЛТА - Новости Беларуси, © Авторское право принадлежит БЕЛТА, 1999-2021гг.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.
- размещаются материалы рекламно-информационного характера.