ГОСОРГАНЫГОСОРГАНЫ
Флаг Понедельник, 23 декабря 2024
Минск-Уручье -2°C
Все новости
Все новости
Регионы
13 марта 2020, 11:43

Трэнд на патрыятызм

Блузка-вышыванка - для матулі, кашулі-вышыванкі - для таты і малога... У дызайнерскае адзенне з беларускай сімволікай апрануліся вядучыя тэлебачання, дзелавыя людзі, дыпламаты. Запыт на патрыятызм хутка ўлавіла Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў – адно з буйных прадпрыемстваў ДВГА "Белмастацпромыслы".

Фабрыка спецыялізуецца на адзенні з ільну.

Значная частка яе прадукцыі - вышыванкі, кожны ўзор якіх нясе свой сэнс, ідэю, адлюстроўвае: надзею, каханне, урадлівасць, багацце, шчодрасць, гасціннасць, памяць пра продкаў... Патрыятычны стыль адзення з нацыянальнай сімволікай, дызайнерская ўнікальнасць, адпаведнасць модным запытам беларускай моладзі, магчымасць вылучыцца ў грамадстве сфарміравалі высокі попыт на прадукцыю прадпрыемства. Фабрыка пастаўляе на рынак ужо больш за 40 мадэляў модных мужчынскіх кашуль, дзіцячыя і жаночыя блузкі, а таксама сукенкі – усё з ільну. Адзенне з нацыянальнай сімволікай, вышываныя ўручную сталовыя камплекты, наборы льняных сурвэтак са Слоніма даўно сталі добрым падарункам для сяброў (у тым ліку замежных), калег па працы і бізнесу.

Журналісты газеты наведалі прадпрыемства, экскурсію па якім правёў яго дырэктар Уладзімір Рудак. Знаёмства з тым, як нараджаецца папулярнае адзенне, пачалі са святая святых – тэхналагічнай лабараторыі, дзе і ствараецца новы асартымент ільняных вырабаў і знакамітыя вышыванкі.

- Нашы дызайнеры і тэхнолагі прапануюць кожны год пакупнікам нешта новае, цікавае, - адзначае дырэктар. - Рыхтуецца чарговая калекцыя моднага адзення для жанчын. Каля 20 новых мадэляў хуткім часам з'явяцца ў крамах Мінска, Брэста, Гродна, Віцебска і інш. Дарэчы, мы працуем на айчыннай сыравіне, – звярнуў увагу Уладзімір Міхайлавіч. – Беларускі лён для спецыялістаў становіцца ўсё цікавейшым. Паглядзіце самі, ён стаў больш мяккім, прыемным навобмацак – зусім іншым...

У лабараторыі і швейных цэхах мы ўбачылі самае сучаснае абсталяванне (Японія, Германія і г. д.), а вось праграмы, якімі карыстаюцца распрацоўшчыкі мадэляў, – айчынныя. Мы пацікавіліся: колькі пашыта фабрыкай вышыванак, ці змогуць слонімскія швачкі апрануць у іх усіх беларусаў?

- З 2014 года зрабілі дзясяткі тысяч. Зможам апрануць у нацыянальнае адзенне (кашулі, сукенкі) усіх жадаючых! – запэўніў кіраўнік. – Для гэтага ў дапамогу майстрыхам - два вышывальныя аўтаматы з 10 «галовамі», якія выдатна засвоілі традыцыйную славянскую тэхніку вышыўкі крыжыкам...

На фабрыцы актыўна заказваюць нацыянальнае адзенне для школ, танцавальных калектываў і г. д. Нядаўна майстрыхі пашылі камплект для коннай школы з Верцялішкаў. Пакупнікі пазітыўна ўспрымаюць асартымент Слонімскай фабрыкі. Ён нядрэнна прадаецца, нават цяпер, калі яшчэ не наступіў вясенне-летні сезон. У трэндзе - ільняныя сукенкі. Распрацоўкі гэтага года пойдуць у продаж у красавіку: на складзе ўжо фарміруюцца новыя калекцыі, у тым ліку вышыванкі. Рыхтуйцеся, модніцы!

А вы набылі сабе вышыванку?

Размещение рекламы на БЕЛТА

Тамара МАРКІНА

Фота з калекцыі прадпрыемства

Топ-новости
Свежие новости Беларуси